Учора ў Осла прайшла канферэнцыя на тэму Беларусі. У ёй узяў удзел, сярод іншых, генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд.

Сярод удзельнікаў была рэдактарка сайта Charter97.org, былая палітзняволеная Наталля Радзіна, а таксама ўласнік сайта Tut.by Юрый Зісер. Між імі і разгарнулася палеміка. Радзіна заклікала да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку супраць бізнэсоўцаў, штот ўзбагаціліся за час кіравання беларускага дыктатара. Зісер на тое парыраваў: «Санкцыі супраць бізнэсмэнаў не павінны ўводзіцца. Няма доказаў, што яны фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Лукашэнку фінансуе Пуцін», — цытуе яго Charter97.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?