БТ, 22.05

Магнітныя буры (Магнитные бури)

Расея, 2003, каляровы, 93 хв.

Рэжысэр: Вадзім Абдрашытаў

Ролі выконваюць: Максім Аверын, Вікторыя Таўстаганава, Любава Арыстархава, Барыс Шувалаў, Станіслаў Стралкоў, Рушана Зіафітдзінава

Жанр: Драма

Маленькі правінцыйны гарадок стаіць на магнітнай анамаліі. Жыцьцё месьцічаў цалкам залежыць ад вялізнага мэталюргічнага камбіната. Два алігархі аніяк не падзеляць, каму належыць завод. Да “спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў” далучыліся й пралетарыі. Штодзень яны ладзяць кулачныя баі, высьвятляючы чый алігарх найлепшы.

Герояў выкідаюць з кватэры, ад іх сыходзяць жонкі, а былы сябра становіцца ворагам. Але пралетарскія ахвяры за чужыя інтарэсы не патрэбныя анікому.

Вадзім Абдрашытаў за савецкім часам ствараў праблемнае, псыхалягічнае кіно (“Парад плянэтаў”, “Спыніўся цягнік”, “Паляваньне на лісаў”). А карціна-прыпавесьць “Плюмбум”, увогуле, здымалася ў Менску. У стужках рэжысэра грамадзкай машыне супрацьпастаўлены індывідуальны чалавек. Каб перадаць шэрую рэальнасьць, абіраюцца старыя дамы, папрацеклыя дахі, стома й спакутаваныя твары.

“Магнітныя буры” працягваюць рэжысэрскія традыцыі.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?