Леў Сапега ў 59 гадоў. Прыжыццёвы партрэт (1616).
Статут ВКЛ 1588.
Касцёл Святога Міхала ў Вільні, фундаваны Сапегам.
Надмагілле Льва Сапегі і дзвюх яго жонак у касцёле Св.Міхала.
Велічныя Ружаны закладаліся пры Льву Сапегу.
Калі мы кажам «Сапега» — у 90% выпадкаў маем на ўвазе «Леў». Гэты, без перабольшання, вялікі чалавек вывеў свой род на першыя пазіцыі ў дзяржаве, сам зрабіў фантастычную кар’еру, а сваёй краіне даў суд і Закон на два з паловай стагоддзі.
Праваслаўны Сапега атрымаў перадавую пратэстацкую адукацыю: спачатку ў Нясвіжскай школе, якой апекаваўся сам Мікалай Радзівіл Чорны, а пасля — адЯму давалася рымскае і царкоўнае права, яго захапляла мастацтва Рэнесансу. Кароль і вялікі князь Сцяпан Батура, да якога Сапегу прынялі на службу па вяртанні на радзіму, быў уражаны эрудыцыяй юнака.13-гадовага веку — у Лейпцыгскім універсітэце.
У
Ён ініцыяваў стварэнне Трыбунала ВКЛ — найвышэйшага суду краіны.
Прытым Сапега не быў «батанікам», кажучы сённяшнім слэнгам.
Магутны інтэлект знаходзіў прымяненне не толькі ў юрыспрудэнцыі, але і ў палітыцы, фінансах. Быў ён і ваяром:змалада браў удзел у Лівонскай вайне, сабраны на яго грошы гусарскі полк удзельнічаў у аблозе Пскова Батурам.
Наступны кароль, Жыгімонт Ваза, даручыў Сапегу працу над трэцяй рэдакцыяй Статуту ВКЛ — зводу законаў краіны.
У 1588 — уПра яго якасць і ўніверсальнасць можа сведчыць тое, што нашы продкі будуць карыстацца ім да 1840 года.31-гадовым веку — Сапега выдае за свае грошы Статут.
«Чалавеку годнаму нічога не мусіць быць даражэйшым за вольнасць», — пісаў Сапега ў прадмове да Статуту.
У 1589 Сапега робіцца канцлерам ВКЛ (прэм’
Ласосін, Ружаны, Зэльва, Асвея, Бешанковічы, Бялынічы, Цяцерын, Круглае, Дзятлава, Чарнобыль, Іказнь, Друя, Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел — і гэта яшчэ не поўны пералік уладанняў Сапегі.Яго багацце дазваляла яму фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў пачатку XVII ст.
Сапега нарадзіўся праваслаўным, пад уплывам Мікалая Радзівіла прыняў кальвінізм, а ў 1588 перахрысціўся ў каталіцтва.
Ён падтрымліваў ідэю царкоўнай уні, бо бачыў у ёй сродак дасягнуць рэлігійнага міру.Але Сапега рэзка выступаў супраць гвалтоўнага насаджэння любой веры.
Дыпламат Сапега ўзначальваў дыпламатычныя місіі ВКЛ у Маскве, мецэнат Сапега будаваў храмы — касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Св. Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, — адкрываў школы, шпіталі, прытулкі,
кніжнік Сапега сабраў у сваіх маёнтках бібліятэку з трох тысяч тамоў…Сапега — як і Скарына, Гусоўскі, Астрожскі — быў адным з увасабленняў таго самага «залатога веку» беларускай гісторыі.
А найбольшым матэрыяльным помнікам Льву Сапегу можна лічыць велічны Ружанскі палац, які пачаў стварацца пры ім.
* * *
Віктар Шніп. Балада Льва Сапегі
У Ружанах на вуліцы вецер,
Нібы воўк, што ў начы заблудзіў,
Ля вакон, што да раніцы свецяць,
Прыпыніўся, свой шлях прытаіў
І заціх… І прыцішыў дыханне
Адзінокі, сівы, бы ў тумане,
І самотны, як вечнасць, як сон,
Леў Сапега, што сёння начуе
Сярод кніг, як сярод цішыні,
У якой па стагоддзях вандруе
Белы рыцар на белым кані.
І гараць свечкі светла, бы ў Храме,
І па кнігах зноў цені, як дым,
Прапаўзаюць, губляюцца з намі
У паветры ад зор залатым.
І запіша ён зноў, што спазнае,
Запісаўшы, закрэсліць ізноў.
Ён — Сапега, Сапегу свет знае,
Як сам знае Сапега любоў
Да зямлі, на якой нарадзіўся,
За якую маліўся і біўся…
І назаўтра ён сядзе ў карэту,
Зноў у Вільню паедзе, у свет,
І за ім, нібы воўк, на край свету
Будзе вецер ляцець след у след…