SPA-цэнтр з’явіцца паблізу возера Нарач, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар нацыянальнага парку «Нарачанскі» Васіль Каржоў.

SPA-цэнтр стане часткай спальнага корпуса на 136 месцаў. Яго будаўніцтва ўжо пачалося. Акрамя таго, комплекс будзе ўключаць кінаканцэртная зала і рэстаран, паблізу яго будуць знаходзіцца 10 драўляных бунгала (націск, дарэчы, на першы склад).

Акрамя таго, пачалося будаўніцтва вальера для дзікіх жывёл на тэрыторыі нацыянальнага парку,
і турысты змогуць назіраць за насельнікамі беларускіх лясоў. Будаўніцтва аб’екта абыдзецца ў 10 млрд рублёў.

Завяршылася рэканструкцыя гасцініцы «Нарач». Яе ўмяшчальнасць павялічылася з 70 да 100 чалавек. Замест кавярні ў гатэлі з’явіўся рэстаран на 130 месцаў і забаўляльны цэнтр. На рэканструкцыю гасцініцы выдаткавалі 36 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?