Экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава — сумесная вытворчасць Расіі, Германіі, Латвіі, Нідэрландаў і Беларусі.
З двух гульнявых фільмаў, знятых беларускім рэжысёрам, абодва трапілі ў конкурсную праграму Канскага фестывалю.
Кадр з фільма "У тумане".
Актора на галоўную ролю, беларуса Уладзіміра Свірскага, рэжысёр знайшоў у Маскве.
Румынскі кінааператар Алег Муту і Сяргей Лазніца.
У 2010 годзе Лазніца прадстаўляў у галоўным конкурсе кінафестывалю свой гульнявы дэбют «Шчасце маё». У дзень абвяшчэння ўдзельнікаў конкурснай праграмы Сяргей Лазніца даў эксклюзіўнае інтэрв’ю Марыі Бэйкер для Рускай службы
Марыя Бэйкер: Калі вы прачыталі аповесць Васіля Быкава і чаму абралі менавіта гэты тэкст для экранізацыі?
Сяргей Лазніца: Я прачытаў аповесць «У тумане» ў 2001 годзе. Я тады прыехаў у Германію, прывёз з сабой скрыні з кнігамі. Было, мусіць, скрыняў 80…
У адной з іх ляжала кніга Быкава, у якой былі дзве аповесці — «Кар’ер» і «У тумане». Сцэнар я напісаў адразу ж.У мяне тады быў на гэта час. Вядома, напісаны тады сцэнар і той, паводле якога мы здымалі фільм — гэта вельмі розныя тэксты. Мабыць, за гэтыя 10 гадоў я нечаму яшчэ навучыўся…
— Гэта быў першы сцэнар гульнявога фільма, які вы напісалі?
— Так. І тады я яшчэ не вельмі ўяўляў, як я буду гэты фільм здымаць. Але, мабыць, як толькі з’яўляецца нешта, рэалізаванае ў выглядзе тэксту, у выглядзе сцэнару, яно ўжо само па сабе пачынае падганяць падзеі. Гэты першы сцэнар, як, уласна, і канчатковая версія, досыць блізкія да тэксту аповесці.
Але розніца паміж літаратурным творам і кінасцэнаром — каласальная, бо ўсё, што можна апісаць словамі, вельмі складана аднавіць візуальна. Як, зрэшты, і наадварот.
У Быкава вельмі добра напісаныя дыялогі, у яго ёсць гісторыі ўсіх персанажаў, і пададзеныя яны значна глыбей, чым тое, што мне ўдалося зрабіць у сцэнары.
Мне давялося звесці апісанні падзей жыцця герояў да некалькіх эпізодаў, толькі каб даць канву падзей. Мне давялося прыдумляць эпізоды для партызан Бурава і Войціка, каб хоць крыху даць гледачу зразумець, што гэта за характары. Напрыклад, гісторыю Бурава — пра тое, як ён з дзяцінства марыў пра машыну, як сабраў яе сваімі рукамі, ператварыў у «аўтамабіль» і пра тое, як у яго потым гэтую цацку, гэтую ідэю фікс, адабралі — можна было здымаць як асобны фільм.
Але калі я пачаў зводзіць напісаныя эпізоды разам, я зразумеў, што працягласць у часе ў розных частках гісторыі рознае, а ў фільме такое немагчыма — усё павінна быць зведзена да аднаго рытму. Таму мне давялося выбіраць толькі ключавыя эпізоды, моманты, дзе прысутнічае драматычнае развіццё.
— Мабыць, у пэўны момант гэты матэрыял робіцца ўжо вашым аўтарскім тэкстам і пачынае жыць як самастойны твор?
— Літаратура і кіно маюць зусім розную прыроду.
Ператварэнне літаратурнага тэксту ў сцэнар — як пераклад на іншую мову.Я захоўваю ідэю аўтара, я захоўваю канву тады, калі яна мне неабходная, я захоўваю гісторыю, напісаную Быкавым. Але калі я апісваю гэтую гісторыю на іншай мове, на мове іншага мастацтва, я раблю гэта цалкам
Ці атрымалася ў мяне захаваць апісанае ў тэксце і дух гэтага тэксту? Пра гэта можна было б спытаць толькі самога аўтара аповесці… Але я не бачу ў гэтым ператварэнні літаратурнага тэксту ў сцэнар ніякай супярэчнасці або канфлікту, таму што калі ты чытаеш кнігу, яна ўжо робіцца тваёй. Ты ў нейкай ступені прысвойваеш яе, таму што тваё ўяўленне ўнікальнае і ты ўяўляеш рэчы і падзеі так, як ніхто іншы.
Застацца чалавекам
— Героя вашага першага фільма «Шчасце маё» «чалавекам» можна назваць досыць умоўна, бо яго індывідуальнасць ледзь праяўленая. Герой другога фільма Сушчэня — асоба яркая, і яго псіхалагічны партрэт вы малюеце ва ўсіх дэталях. Чым выкліканы ваш зварот да радыкальна іншага тыпу кінагероя?
— Герой «Шчасця майго» зусім не безаблічны. Пытанне толькі ў тым, як гэтая асоба праяўленая. Як наогул выяўляецца герой у драматычным творы? Гэта адбываецца праз сутыкненне і ўзаемадзеянне героя з іншымі персанажамі. Калі ж такіх відавочных праяваў няма, мы можам меркаваць пра характар чалавека па другасных прыкметах — рухах, фізіягноміцы і гэтак далей.
Герой фільма «Шчасце маё» — чалавек трохі недарэчны, недалёкі, трохі
У фільме «У тумане» ў мяне іншы падыход да паказу галоўнага героя. У гэтым фільме суцэльныя драматычныя калізіі, у якіх герой сябе праяўляе. Становішча, у якім апынаецца герой, вельмі складанае. Уласна, любому чалавеку, які апынуўся ў такім становішчы, у любы час і ў любым месцы — Старажытны Рым гэта будзе, Сярэднявечча ці сучаснасць, — было б вельмі складана прыняць рашэнне.
Ёсць абставіны, у якіх заставацца «чалавекам» немагчыма. У такіх абставінах, калі ты хочаш захаваць самапавагу і ўласную годнасць, табе застаецца толькі адзін выхад.У такой сітуацыі чалавек пэўнага складу, на якога навальваецца несправядлівасць, проста не выжывае. Але пры гэтым ён захоўвае сябе як «чалавека».
Што з гэтымі абставінамі рабіць, які яшчэ выхад можа быць? Не ведаю. Як, уласна, і герой карціны… Пра гэтыя абставіны трэба казаць. Важна зразумець іх прычыны.
— І ў чым жа прычыны?
— Гэта доўгая гутарка…
Можна ўспомніць кафкіянскую формулу: «Я з’явіўся на свет, значыць, ужо вінаваты».Разам з тым, існуюць вельмі канкрэтныя і вельмі зразумелыя ланцужкі падзей, якія прыводзяць да такой сітуацыі, да такога фіналу, і ў фільме яны паказаныя. Ну, напрыклад, пачалося ўсё з глупства.
Уся гэтая гісторыя, гісторыя галоўнага героя, пачалася з глупства.З таго, што
І павешаныя аказаліся «героямі», а ён — ацалелы — «здраднікам».
Тут мы маем дачыненне з абстрактнымі паняццямі, са штампамі чалавечага ўспрымання. І гэта выдатна разумее кат Сушчэні Гросмаер, які помсціць Сушчэню за тое, што той няздольны хлусіць. Пры гэтым само грамадства ў такім стане, калі законы, што аднаўляюць справядлівасць, не працуюць…
Дзеянне фільма адбываецца падчас Другой сусветнай вайны. У сітуацыі абвешчанай вайны ўсё робіцца больш празрыстым, і напружанне нарастае, назапашваюцца энергетычныя патэнцыялы, гатовыя разрадзіцца. Гатовае ўжо насычанае асяроддзе для сутыкнення. Але такое можа адбывацца і адбываецца ў звычайным мірным жыцці. Вайна ўсяго толькі задае патрэбны фокус.
Сэнс — у тым, каб стаяць на прынцыпах
— Атрымліваецца, што «гераізм» быкаўскага героя не мае нават найменшага сэнсу?
— Сэнс ёсць. Сэнс — у стаянні героя на сваіх прынцыпах. Герой да канца стаіць на тым, што лічыць правільным. Ён такі, у гэтым сутнасць яго характару. Толькі гэта ў гэтай гісторыі сапраўднае. Усё астатняе — марнае. І толькі паводзіны героя, яго адмаўленне ад любога кампрамісу — гэта сапраўдны сэнс.
— Вобраз Сушчэні ў Васіля Быкава — вобраз моцнага «беларускага характару». Быкаў пісаў
— Вядома, Быкаў пісаў пра тое, што перажыў сам, хоць гэтая аповесць выходзіць за рамкі «беларускай гісторыі». Сушчэня — характар, які добра вядомы на беларускай зямлі. Я сустракаў такіх людзей. У мяне былі сваякі, якіх я магу з гэтым героем супаставіць па якасці чалавечага матэрыялу. Мне пашчасціла ведаць такіх людзей.
Гэта стрыманыя людзі, маўчуны. Яны ўсё трымаюць у сабе, не звяртаюцца да актыўных дзеянняў, пакуль у гэтым няма неабходнасці. Гэта вельмі моцныя людзі. Толькі здаецца, што іх можна неяк прыціснуць, а насамрэч гэта не так. У гэтым характары ёсць трывалы ўнутраны стрыжань.
Гэта людзі, у якіх ёсць сумленне, і яны проста не могуць сабе дазволіць несумленнасці.
З Вовам Свірскім я сустрэўся ў Маскве. Калі ў нас быў кастынг, я гутарыў з адным з актораў і апісаў яму характар галоўнага героя. І ён сказаў мне: «Так вунь у вас там у калідоры сядзіць такі!»
Вову мне парэкамендаваў актор Грыша Дабрыгін. Яны вучыліся разам. Калі я расказаў Грышу, які Сушчэня мне патрэбен, Грыша сказаў: «Я ведаю такога хлопца!» Вось так мы і знайшлі Вову. Так, у яго ёсць рысы характару, апісанага Быкавым. Яму, вядома, было вельмі складана працаваць. Гэта няпростая роля, а досвед у яго яшчэ невялікі. Але яму дапамаглі яго прыродныя якасці і вопыт жыцця ў пэўным асяроддзі. Наогул, адгадаць галоўнага героя — вялікая справа…
Колер саракавых
— «У тумане» — другая карціна, якую вы здымаеце ў тандэме з румынскім аператарам Алегам Муту. Як вы працавалі з выявай? Ці было, напрыклад, у вас жаданне зрабіць фільм, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе,
— Не, пра гэта мы з Алегам не думалі. Я бачыў гэтую карціну ў колеры, але колер павінен быў быць спецыфічны.
Я знайшоў каляровыя фатаграфіі таго перыяду і прапанаваў іх Алегу.
Мы стараліся рабіць малюнак блізкім да ранніх каляровых фота пачатку саракавых гадоў.Вядома, якасць колеру на гэтых фотаздымках не ідэнтычная таму, што мы атрымалі на плёнцы.
Некаторыя рэчы ў фільме проста немагчымыя — напрыклад, калі б мы дакладна прытрымліваліся фатаграфічнай якасці, то ўсе твары на экране былі б жаўтаватымі. Такога мы сабе дазволіць не маглі. Але,
Што ж да працы Алега Муту, то на гэтай карціне, у адрозненне ад «Шчасця майго», я б казаў не пра «дакументальную», а пра «манументальную» камеру. Напярэдадні здымак Алег прыйшоў да мяне з прапановай здымаць усе сцэны ў лесе не ручной камерай (як мы планавалі), а з рэек. Я прыняў яго прапанову. Тое, што ў нас атрымалася, як на мяне, нясе адбітак класічнай кінематаграфіі. Ручную камеру мы таксама, вядома, выкарыстоўвалі, але ў гэтай карціне яна прысутнічае так, каб не разбурыць агульную манументальнасць аповеду.
Напрыклад, наш першы кадр у лесе — манументальны. Ён нясе скупы, але вельмі грунтоўны жэст. У руху камеры, у з’яўленні персанажаў, якія вырастаюць, як
Ці пралог — вельмі складаны пастановачны кадр з удзелам вялікай масоўкі, у якім рух камеры прадуманы да драбнюткіх дэталяў. Уласна, можна было б сказаць, што фільм зняты ў класічнай манеры, калі б не адна акалічнасць: у фільме 72 кадры, а доўжыцца ён 2 гадзіны 7 хвілін. Гэта азначае, што ў нас сярэдняя даўжыня кадра — 3 хвіліны.
Такім чынам, мы ствараем працягласць, у якой існуюць героі. І ўтрымацца ў такой выяўленчай манеры можна толькі тады, калі кожная змена плана рухае дзеянне, рухае драматургію карціны. Агульны прынцып наш з Алегам быў такі: укласці, выкарыстоўваючы ўнутрыкадравы мантаж і рух камеры, кожны эпізод фільма ў адзін кадр.
— Прэм’ера «У тумане» адбудзецца ў маі ў Канах. А дзе і калі фільм выйдзе ў шырокі пракат?
— Пра даты пачатку пракату я пакуль нічога не магу сказаць. Ведаю толькі, што ў фільма ўжо ёсць дыстрыб’ютары ў Францыі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Польшчы… Мяркую, што расійскія гледачы змогуць убачыць фільм восенню.