Улада11

Бабруйская падатковая: ні слова пра КДБ

Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур'ера» атрымаў адказ на свой зварот у падатковую.

5 мая 2012 года галоўны рэдактар газеты «Бабруйскі кур'ер» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на свой зварот у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Бабруйску.

У заяве ў падатковую Анатоль Санаценка ўказваў кіраўніцтву дадзенай установы на парушэнне яго правоў з боку работнікаў КДБ, якія 2,5 гадзіны ў кабінеце падатковай інспекцыі запалохвалі яго як журналіста — з-за публікацый у СМІ на грамадска-палітычныя тэмы.

Анатоль Санаценка прапанаваў кіраўніцтву інспекцыі — у якасці кампенсацыі маральнай шкоды — прынесці яму афіцыйныя выбачэнні, замяніць падатковага інспектара, які «вядзе» іх прадпрыемства, а таксама звярнуць увагу на Працоўны кодэкс, паколькі падчас яго «гутаркі» з супрацоўнікамі КДБ падатковыя інспектары пакінулі свае працоўныя месцы больш чым на дзве гадзіны.

У сваім адказе першы намеснік начальніка інспекцыі Ю.Д. Тарабуеў пералічвае статус і рэгаліі Анатоля Санаценкі як кіраўніка прадпрыемства, прызнае факт яго запрашэння — у гэтай якасці — «для гутаркі і растлумачэнні парадку ліквідацыі» яго фірмы.

І ні слова не піша пра «эпізод» з КДБ — нібы і не было такой сустрэчы.

Больш за тое, Ю.Д. Тарабуеў паведамляе журналісту: «У сваіх дзеяннях работнікі інспекцыі строга кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь».

«Маючы вопыт пражывання ў няправавой дзяржаве, я меркаваў, што падатковая інспекцыя зробіць выгляд, што нічога не было. Так і адбылося », — каментуе Анатоль Санаценка.

Нагадаем, 5 красавіка 2012 г. журналіст быў запрошаны ў бабруйскую падатковую інспекцыю на «размову» пра лёс узначаленага ім прадпрыемства — выдаўца газеты «Бабруйскі кур'ер».

У падатковай Анатоля Санаценка «сустрэлі» два супрацоўнікі КДБ, якія на працягу 2,5 гадзін спрабавалі аказаць на яго юрыдычны і псіхалагічны ціск. У прыватнасці, запалохваючы магчымым ужываннем да журналіста — за яго публікацыі ў розных электронных СМІ — артыкула КК РБ 369[1] «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць