Пра гэта міністр замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвеле заявіў, выступаючы на парламенцкіх дэбатах у Бундэстагу, паведамляе агенцтва dapd.

Кіраўнік нямецкага МЗС выказаў сваю заклапочанасць у сувязі з сітуацыяй у Беларусі: «Тое, што адбываецца там, гэта „ганьба для Еўропы“. Дэмакратыя і вяршэнства закону — нарожны камень еўрапейскіх каштоўнасцей. Без гэтага не можа быць ніякага прагрэсу на шляху да ЕС».

«Гэта тычыцца таксама і Украіны», дадаў міністр.

Аглядальнікі адзначаюць, што апошнім часам Берлін усё часцей крытыкуе палітыку Віктара Януковіча і ставіць ягоны рэжым поруч з рэжымам Лукашэнкі. Учора такі падыход прагучаў і з вуснаў канцлера Ангелы Мэркель. Выступаючы ў Бундэстагу па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі Нямеччыны, яна, паводле агенцтва Reuters, упершыню назвала Украіну дыктатурай і параўнала яе з Беларусьсю — адной з самых ізаляваных еўрапейскіх краінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?