19 мая наведнікаў чакаюць экскурсіі і лекцыі.
19 мая Цэнтральны батанічны сад правядзе свята бэзу.
Як паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара сада Алена Сакурэнка, у гэты дзень усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у экскурсіях у сірынгарый і даведацца пра асаблівасці вырошчвання бэзу.
Калекцыя гэтай расліны Цэнтральнага батанічнага сада — самая вялікая ў Беларусі. Яна налічвае 248 гатункаў, у тым ліку 16 беларускіх, — гэта прыкладна дзясятая частка сусветнага асартыменту.Нядаўна ў садзе зацвіў валасісты, гімалайскі, пушысты, венгерскі бэз, бэз Вольфа, бэз Звегінцава і іншыя.
Падчас свята ў садзе будуць гучаць рамансы, класічныя і сучасныя творы ў выкананні струннага квартэта, рэгтаймы і джаз у выкананні квартэта саксафонаў. Праграму прэзентуе музычны дом "Класіка".
Экскурсіі па сірынгарыі будуць праводзіцца з 11.00 да 12.00 і з 14.00 да 15.00. З 14.00 да 15.30 таксама будзе арганізавана лекцыя па правільным доглядзе за квітнеючым бэзам. З 13.00 да 15.30 каля экспазіцыйнай аранжарэі пройдуць майстар-класы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Падчас мерапрыемства адбудзецца выстава-продаж работ мастакоў.
Батанічны сад плошчай прыкладна 100 га быў закладзены ў 1931 годзе. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў цэнтральнай часткі Мінска. Тут да 11 тыс. найменняў раслін, у тым ліку прыблізна 2,4 тыс. відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары