Грамадства4343

Дачка міністра інфармацыі выкрывае сацсеткі

Аспірантка Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вольга Праляскоўская напісала артыкул пра рэвалюцыі праз Фэйсбук «Мабілізацыя ў сетцы. Інтэрнэт як сучасны сродак кансалідацыі пратэставых масаў».

Ён апублікаваны ў часопісе «Беларуская думка» ў рубрыцы «Слова маладым вучоным».

Ключавая думка Вольгі Праляскоўскай ў тым, што ва ўмовах «крызісу дзяржаўных ідэалогіяў» робяцца запатрабаванымі «малыя ідэалогіі субкультураў». У найбольшай ступені яны маюць уплыў на моладзь «з прычыны няўстойлівых асобасных каштоўнасцяў».

Праляскоўская прыводзіць прыклады таго, як інтэрнэт зацягваў моладзь ў закалоты падчас рэвалюцыяў у Егіпце, Емене і Лівіі.
Гэтыя рэвалюцыі яна называе «дзіўнымі». На заканчэнне маладая даследчыца палітычных тэхналогіяў цытуе Аляксандра Лукашэнку з заяваю пра «інвестыцыі ў моладзь як у нашу будучыню». «Не менш важныя згуртаванасць соцыуму, упэўненасць людзей у справядлівасці і жыццяздольнасці грамадскага ладу, давер да палітычных лідараў», — падсумоўвае аўтарка.

Цікава, што аўтарка ставіць на адну дошку «ідэалогіі сэксуальных меншасцяў, экалагічных груп, праваабаронцаў і г.д." Адзін гэты перл паказвае на ступень навуковасці артыкула і выдання.

Што да сітуацыі ў Беларусі, Вольга Праляскоўская сцвярджае, што «апаненты ўлады прыкрываюць свае намеры збітымі крадзенымі лозунгамі,
а канцэпт «моладзь — гэта будучыня» выкарыстоўваюць дзеля прасоўвання ўласнай ініцыятывы «Рух будучыні».
Аўтарка заклікае да захадаў «для недапушчэння кансалідацыі насельніцтва ў межах негатыўнай праграмы».

Каментары43

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць