СТВ, 13.50

Дзікае паляваньне караля Стаха 2-ая сэрыя

СТВ, 20.45

Быць Стэнлі Кубрыкам (Colour Me Kubrick: A True...ish Story)

Вялікабрытанія – Францыя, 2005, каляровы, 86 хв.

Рэжысэр: Браян В.Кук

Ролі выконваюць: Джон Малкавіч, Том Алэн, Лесьлі Філіпс, Марыса Бэрэнсан, Энгус Барнэт

Жанр: Драма

У 1998 годзе ў лёнданскіх клюбах і рэстарацыях зьявіўся чалавек, які называў сябе Стэнлі Кубрыкам. Пад маскай знакамітага рэжысэра хаваўся авантурнік Алан Канвэй, які карыстаўся даверлівасьцю людзей і гучным імём. (Сам Кубрык вядомы сваёй замкнёнасьцю, рэдка гутарыў з журналістамі, і мала хто ведаў яго ў твар).

Канвэй (у выкананьні фактурнага Джона Малкавіча) маляваў завоблачныя пэрспэктывы, лісьлівіў – і раскручваў небаракаў на грошы і сэкс. Неўзабаве прайдзісьвет быў выкрыты…

Адныя прагнуць куміраў, другія – жадаюць імі быць. Пішуць, што гісторыя з фальшывым Стэнлі Кубрыкам – адбывалася насамрэч.

Таксама на экране:

БТ, 22.25

Мечаносец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?