Галкіпэр прыняў рашэньне завершыць выступленьні за зборную Беларусі.
Галкіпер Андрэй Мезін прыняў рашэньне завершыць выступленьні за зборную Беларусі.
Пасьля заключнага матчу са зборнай Нямеччыны галкіпер нашай хакейнай дружыны Андрэй Мезін заявіў:
«Калі шчыра, думаў разьвітацца са зборнай ужо пасьля мінулага чэмпіянату. Два папярэднія форумы склаліся для мяне ўдала: хацелася скончыць на мажорнай ноце выступленьне ў нацыянальнай камандзе. Аднак у апошні момант перадумаў. Адчуваў, што патрэбны беларускай дружыне. З фэдэрацыі пастаянна тэлефанавалі, цікавіліся пра справы, падтрымлівалі.
Тым ня менш час паказаў, што лепш было застацца дома. Хутка новы сэзон, які мне давядзецца правесьці ў магнітагорскім «Мэталюрзе». Хачу сканцэтравацца на клубных справах. У зборнай Беларусі я правёў нямала выдатных гадоў. Рана ці позна, усё роўна давядзецца сысьці. Лічу, што лепш гэта зрабіць зараз».
Каментары