Грамадства3535

«Да будзе ізьвержан ад сьвяшчэннага чыну»

Праваслаўны суд забараніў служэньне сьвятару Аляксандру Шрамку за ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Пра свабоду сумленьня», он-лайн канфэрэнцыю ў «Нашай Ніве» і вядзеньне лайвджорналу.

Праваслаўны суд забараніў служэньне сьвятару Аляксандру Шрамку за ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Пра свабоду сумленьня», он-лайн канфэрэнцыю ў «Нашай Ніве» і вядзеньне лайвджорналу.

У чацьвер 10 траўня прайшло паседжаньне царкоўнага суду, які разглядаў справу клірыка Сьвята-Пакроўскай царквы Менску Аляксандра Шрамка. Па словах а.Аляксандра суд больш нагадваў сабой нейкі трыбунал, не было ніякіх судовых працэдураў, пытаньняў. Быў проста зачытаны вэрдыкт: забараніць ў служэньні і адправіць за штат. Аднак рашэньне царкоўнага суду носіць не канчатковы, а толькі рэкамэндацыйны характар, апошняе слова застаецца за мітрапалітам Філарэтам.

Найперш сьвятару Шрамку ў віну закідаецца ўдзел у прэс-канфэрэнцыі ў пратэстанцкай царкве «Новае жыцьцё», якая адбылася сёлета 25 красавіка. На ёй сьвятар выказаў сваё нэгатыўнае меркаваньне адносна закону «Аб свабодзе сумленьня». У прыватнасьці, Шрамко заявіў, што найчасьцей закон абмяжоўвае цэрквы, якія актыўна разьвіваюцца, жадаюць займацца місіянэрскай дзейнасьцю ды пашыраць свой уплыў у грамадзтве.

Практычна адразу пасьля гэтай канфэрэнцыі айца Аляксандра запрасіў да сябе на прыём начальнік аддзелу па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў з апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Калінаў. Чыноўнік прызнаўся, што ўпершыню бачыць праваслаўнага сьвятара, які выступае супраць гэтага закону. Шрамко лічыць, што рашэньне склікаць царкоўны суд магло прымацца і праз гэты візыт да Калінава.

Шрамку закідалі, што ўдзел у такой канфэрэнцыі праваслаўнага бацюшкі павышае статус царквы «Новае жыцьцё», якую прызнаюць нават ня ўсе нэапратэстанты.

Яшчэ адным пунктам абвінавачваньня ў бок Аляксандра Шрамка стаў ягоны ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі на сайце газэты «Наша Ніва». Так, царкоўны суд зачытаў урывак зь яе, дзе айцец кажа пра ўдзел мітрапаліта БПЦ у інаўгурацыі Лукашэнкі: "Пажаданьне мітрапаліта Філарэта гэта, можна сказаць, звычайная справа, калі галава галоўнай канфэсіі выказвае пратакольную падтрымку існуючаму прэзыдэнту. Калі б да ўлады прыйшоў Зянон Пазьняк, у мітрапаліта Філарэта знайшліся добрыя словы і для яго". На думку суду, гэтае выказваньне абражае ўладыку Філарэта.

У віну таксама ставіцца публіцыстычны артыкул «Крэдыт вычарпаны» на сайце «Царква», а таксама «анэкдоты», то бок прытчы, якія айцец рэгулярна зьмяшчае ў сваім блогу. Варта адзначыць, што яшчэ 15 верасьня 2006 году епархіяльная рада з удзелам мітрапаліта вынесла папярэджаньне айцу Шрамку, а таксама забараніла без дазволу япіскапа займацца публіцыстычнай дзейнасьцю і заклікала зачыніць уласны сайт. У выпадку непадпарадкаваньня было сказана, што Шрамко паўстане перад царкоўным судом. Так урэшце і сталася.

На царкоўным судзе было адзначана, што айцец Шрамко парушыў наступны канон Апостальскай царквы: прасьвітары без дазволу япіскапа нічога не зьдзяйсьняюць. З гэтага вынікае: «Прасьвітар у клятвапраступленьні аблічоны, да будзе ізьвержан ад сьвяшчэннага чыну».

Пакуль што ў айца Аляксандра захоўваецца статус-кво, ён працягвае ладзіць службы. Усё будзе залежаць ад рашэньня мітрапаліта Філарэта. Сам Шрамко ня хоча прагназаваць, што зробіць уладыка. «Шмат хто кажа, што Філарэт можа і апраўдаць мяне, даўшы апошні шанец, калі я, натуральна, пакаюся ў сваіх памылках, можа — не. Цяжка казаць, калі будзе прынятае рашэньне, ці заўтра, ці празь некалькі месяцаў, ад мяне тут ужо нічога не залежыць», — кажа сьвятар.

Аляксандар Шрамко пакуль ня ведае, чым зоймецца, калі ўсё-такі будзе прынятае рашэньне пра забарону служэньня. Па адукацыі ён фізык, працаваў у школе, разносіў газэты, быў дворнікам. У іншыя праваслаўныя юрысдыкцыі ці ва ўніяцтва Шрамко пераходзіць не зьбіраецца, бо ня бачыць у гэтым сэнсу.

Сьвятар Аляксандар Шрамко маю сваю пазыцыю адносна царкоўнага, палітычнага, грамадзкага, культурнага жыцьця краіны, ён прыхільна ставіцца да беларушчыны. У сярэдзіне 1990-ых ён быў першым менскім сьвятаром, які пачаў ладзіць набажэнствы на беларускай мове. Ягоныя правіны зводзяцца да актыўнай камунікацыі зь незалежным грамадзтвам. Як бачым, беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы ня можа гэтага прыняць.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага19

Праўладны аналітык Шпакоўскі спрабуе патлумачыць, што хацеў Лукашэнка ад ЗША13

Выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. І я б была рада, калі б вывезлі кагосьці іншага18

«На галовах — мяшкі». Экс-палітвязень Карней, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, распавёў, як гэта было6

Сярод вызваленых у Беларусі — трое польскіх грамадзян2

Юлія Навальная павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа17

Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пяцярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі53

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць