Улада

У Дзьвіне зноў зьявіліся плямы нафты

На Дзьвіне ў раёне Краславы і Дзьвінску зноў устаноўлены абсарбавальныя боны, таму што на яе паверхні зьявілася новае забрудненьне з нафтапрадуктаў.

На Дзвіне ў раёне Краславы і Даўгаўпілса зноў устаноўлены абсарбавальныя боны, таму што на яе паверхні з’явілася новае забрудненне з нафтапрадуктаў.

Пра гэта паведамляе латвійскае агенцтва LETA са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнай пажарна‑выратавальнай службы Латвіі.

Як паведаміла кіраўнік прэс‑службы выратавальнікаў Інга Ветэрэ, 12 траўня ў першай палове дня ад спецыялістаў па навакольным асяроддзі была атрымана інфармацыя аб тым, што на Дзвіне з’явілася новае забрудненне з нафтапрадуктаў.

Выатавальнікі даследавалі раку з верталёта і пераканаліся ў наяўнасці плямаў нафтапрадуктаў у асноўным блізу берага. Выратавальнікі звязаліся з калегамі з Беларусі, але тыя запэўнілі, што новых аварый на нафтаправодзе не было, паведамляе агенцтва.

Нагадаем, 5 траўня ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці адбыўся другі прарыў расійскага магістральнага нафтапрадуктаправода «Унеча — Вентспілс».

З пашкоджанай трубы, паводле звестак МНС Беларусі, вылілася прыкладна пяць тон дызельнага паліва на плошчы прыблізна 50 квадратных метраў.

Нафтапрадукты трапілі ў меліярацыйны канал, злучаны з ракой Свячанкай — прытокам ракі Ула, якая, у сваю чаргу, упадае ў Заходнюю Дзвіну.

Аднак, паводле звестак МНС, канал быў перакрыты землянымі дамбамі ў некалькіх месцах і дызпаліва не трапіла ў рэкі.

Эўрарадыё

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам21

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»12

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі10

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам21

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць