Грамадства1515

Філарэт прапанаваў а. Аляксандру Шрамку пакаяцца

Мітрапаліт падпісаў указ аб забароне ў сьвяшчэнаслужэньні А. Шрамку за ўдзел у прэсавай канфэрэнцыі па абароне права на свабоду сумленьня і залічыў яго за штат да раскаяньня.

15 мая мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі падпісаў указ аб забароне ў свяшчэннаслужэнні клірыка Свята‑Пакроўскага прыхода Мінска, святара Аляксандра Шрамко і залічыў яго за штат да раскаяння.

Такім чынам, уладыка Філарэт зацвердзіў рэкамендацыю царкоўнага суда, пасяджэнне якога адбылося 10 мая пад старшынствам благачыннага Мінскай акругі і настаяцеля Свята‑Духава кафедральнага сабора, пратаіерэя Генадзя Дзічкоўскага. Суд рэкамендаваў мітрапаліту забараніць А.Шрамко служэнне за тое, што ён без царкоўнага благаславення 25 красавіка ўдзельнічаў у прэс‑канферэнцыі арганізатараў кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення і рабіў публічныя заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазіцыі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе А.Шрамко скончыў факультэт фізікі і электронікі Беларускага дзяржуніверсітэта, а з 1994 года служыў у Беларускай праваслаўнай царкве.

Выступаючы на прэс‑канферэнцыі 25 красавіка, А.Шрамко падкрэсліў, што хрысціяне пазбаўлены законнай магчымасці збірацца па дамах для чытання Бібліі і малітваў, а таксама сутыкнуліся з вялікімі перашкодамі ў дзейнасці нядзельных школ. Паводле яго слоў, закон абмяжоўвае дзейнасць найбольш актыўных праваслаўных прыходаў, якія хочуць займацца місіянерскай дзейнасцю і пашыраць свой уплыў у грамадстве.

Арганізатары кампаніі, якая пачалася ў краіне 22 красавіка, разлічваюць сабраць не менш чым 50 тысяч подпісаў пад адкрытым зваротам да кіраўніка дзяржавы, Канстытуцыйнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», які дзейнічае з канца 2002 года.

Артыкул "НН" аб царкоўным судзе, на якім было "рэкамэндавана" пазбавіць айца А. Шрaмка сьвятарскага сану.

Стэнаграма онлайн-канфэрэнцыі з Аляксандрам Шрамком

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»84

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»5

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ4

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма2

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць