Ягоны кошт складзе паўмільярда даляраў, а цэнтрам стане 70-павярховы хмарачос.

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў канцэпцыю будаўніцтва адміністрацыйна‑дзелавога, грамадскага цэнтра і жылога раёна Мінск‑Сіці. Пытанні рэалізацыі генеральнага плана развіцця сталіцы абмяркоўваліся 18 мая падчас даклада прэзідэнту галоўнага архітэктара Мінска Віктара Нікіціна, паведамілі афіцыйныя крыніцы.

Мінск‑Сіці будзе створаны на месцы аэрапорта «Мінск‑1» і Мінскага авіярамонтнага завода, якія плануецца вынесці за межы горада. Будаўніцтва цэнтра павінна распачацца ў 2009 годзе адразу пасля завяршэння праектных работ, запатрабаваў А.Лукашэнка. «Неабходна як мага хутчэй падрыхтаваць праекты і прапанаваць іх інвестарам, — зазначыў прэзідэнт. — Будаваць трэба пачынаць не зацягваючы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?