Эўрапейская Камісія і асацыяцыя эўрапейскіх шэф‑кухароў Euro‑toques International стварылі для дзяцей сайт «Міні‑шэф‑кухары ЭЗ» http://eu.mini‑chefs.eu (EU Mini‑chefs).

Яго мэта — змагацца з атлусьценьнем дзяцей, заахвочваючы іх трымацца здаровага харчаваньня і гатаваць здаровую ежу. Сайт таксама распавядае пра эўрапейскі Дзень здаровага харчаваньня — 8 лістапада 2007 г.

У гэты дзень шэф‑кухары з усяго Эўразьвязу будуць дэманстраваць дзецям у школах і рэстарацыях, як гатаваць і есьці здаровую ежу. На сайце разьмешчаныя ўмовы ўдзелу дзяцей у конкурсе малюнкаў, лепшы зь якіх будзе выкарыстаны для постэру гэтай кампаніі. Ёсьць таксама інтэрнэт‑форум пра прыгатаваньне здаровай ежы і здаровае харчаваньне для бацькоў, настаўнікаў і дзяцей. На гэтым сайце ёсьць простыя рэцэпты здаровых страваў і кулінарныя парады ад некаторых лепшых шэф‑кухароў Эўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0