Усяго патроху88

Беларускія студэнты могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд

У красавіку міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў сказаў: «З аднаго боку, у нас заўжды былі льготы на праезд для студэнтаў і мы да гэтага прызвычаіліся. Зь іншага — нідзе ў сьвеце гэта не распаўсюджана». Журналісты «КП» дазволілі сабе ўсумніцца ў словах міністра.

Беларускія парлямэнтары зьбіраюцца разгледзець пытаньне пра ўпарадкаваньне (чытай — адмену) цэлага шэрагу льготаў. Цяпер галоўнае пытаньне для маладых беларусаў — ці адмовяць студэнтам і школьнікам у 50%‑ай зьніжцы на праезд?

У красавіку міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў сказаў:

— З аднаго боку, у нас заўжды былі льготы на праезд для студэнтаў і мы да гэтага прызвычаіліся. Зь іншага — нідзе ў сьвеце гэта не распаўсюджана.

Мы дазволілі сабе ўсумніцца ў словах міністра. Няўжо нідзе, апроч Беларусі, няма льготаў на праезд для навучэнцаў? Пачалі мы з суседніх краін.

У Расеі льготы для школьнікаў, студэнтаў і пэнсіянэраў пераглядалі ня раз. Але езьдзіць таньней студэнты не перасталі.

— Праз студэнцкі прафсаюз яны могуць купляць праязныя білеты з значнай зьніжкай, — расказалі нам у расейскім пасольстве. — Напрыклад, калі білет каштуе 300 рублёў, то студэнту ён абыдзецца ў 180. Ёсьць зьніжкі і на чыгуначны транспарт, яны дзейнічаюць увесь час, акрамя лета.

Літва — сапраўдная раскоша для студэнтаў. Ільготны праязны на месяц для студэнта ў Вільні каштуе каля 12 літаў, па цане — як два куфлі піва! Зьніжка на праезд у гарадзкім транспарце — 50%‑ая на «аднаразовы» білет, і ажно 80%‑ая на праязны! За чыгуначны транспарт студэнты плацяць на 50% меней, за аўтобусы — на 30%. За час навучаньня літоўскі студэнт пасьпявае аб’езьдзіць усю сваю невялікую радзіму, пабачыць на ўласныя вочы гістарычныя мясьціны і адметнасьці.

У Польшчы студэнты таксама эканомяць на транспарце.

— Зьніжкі ёсьць у студэнтаў і школьнікаў, — расказалі нам у пасольстве Польшчы. — Іх дакладны памер залежыць ад гміны, то бок ад мясцовага органа самакіраваньня. У сярэднім гэта ўсё ж 50% на гарадзкі транспарт і 30% на падарожжы па краіне.

У далёкіх ад Беларусі краінах зьніжкі ў студэнтаў ня меншыя.

— У Лёнадне, як толькі ты паступаеш у ВНУ і рэгіструешся як студэнта, атрымліваеш зьніжку, — расказала былая ангельская студэнтка Алена Касько. — Гэта мінус 30% на ўсе віды публічнага транспарту плюс розныя льготы на паездкі па краіне.

У Ірляндыі праязны на месяц на аўтобусы і цягнікі (электрычкі, мэтро) каштуе для студэнтаў 80 эўраў, а для дарослых — 113 эўраў. У Нямеччыне кожны студэнт атрымлівае права зьніжкі на праезд адначасова з студэнцкім білетам.

У Галяндыі рай ня толькі для растаманаў, але і для студэнтаў. У іх ёсьць зьніжкі ня толькі на квіткі і праязныя, але і на білеты на культурныя мерапрыемствы кшталту дыскатэк і выстаў. Больш за тое, у Галяндыі вынайшлі адмысловы «праязны для выдатнікаў» — студэнтаў, якія вучацца на «добра » і «выдатна», увогуле вызваляюць ад платы за праезд! Адмысловы праязны дае права катацца бясплатна ва ўсе дні тыдня ці на выходных — прычым ня толькі езьдзіць па горадзе. але і пракаціцца ў прыгарад. Больш за тое, з вамі бясплатна могуць езьдзіць да чатырох сяброў!

У Швэцыі ёсьць ільготы на праезд ва ўсёй моладзі да 18 гадоў. Студэнты карыстаюцца зьніжкамі і ў сваім горадзе. Пры паездках па краіне ім прадаюць білеты таньней на 25‑50% у залежнасьці ад транспарту.

Мы вырашылі праверыць і больш далёкія тэрыторыі! У ЗША таксама ёсьць зьніжкі на праезд для студэнтаў. Яны залежаць ад штату і гораду, але ёсьць паўсюль. Напрыклад, у горадзе Портлэнд штату Мэн зьніжка стандартная — 50% на праезд у гарадзкім транспарце. Паездкі па краіне тут вельмі вітаюць, таму цэны для студэнтаў зьніжаны і пры паездках на самалётах ці аўтобусах.

Погляд з 6‑га паверху

У сьвеце студэнтаў практычна прымушаюць падарожнічаць і ўвогуле рухацца. Лічыцца, што чым больш чалавек падарожнічаў, тым шырэйшы ў яго кругагляд. Студэнтам даюць зьніжкі на праезд — галоўнае, зьезьдзі! Робяць таньнейшымі білеты ў тэатар, на выставу, нават на дыскатэку. Схадзі, паглядзі! Бо студэнт — будучыня нацыі і мусіць на свае вочы пабачыць прыгажосьць Парыжу, вечны горад Рым, ды хаця б старадаўнюю царкву ў суседнім мястэчку. Ды што там, у Ірляндыі студэнтаў‑іншаземцаў абавязкова селяць у інтэрнатах і не дазваляюць здымаць кватэру. Каб усе паперазнаёміліся!

І толькі ў нас у краіне думаюць, а можа, ня трэба студэнту езьдзіць? Ну хіба што па Менску. А не менчуку да роднага гораду дабрацца, дык бацькі заплацяць…

У выніку студэнт «падарожнічае» раз на месяц да мамы‑таты за бульбай. Ён не палюбуецца на Мір і Нясьвіж, не пабачыць Косаўскі палац, Гальшаны, ня кажучы ўжо пра Сафійскі сабор у Полацку… Яму дорага катацца! А мы празь пяць гадоў атрымаем чалавека, які ня ведае ўласную краіну, не адчувае розьніцы ў мэнтальнасьці жыхароў з Горадні і Гомелю, ня бачыў балатоў Палесься, азёр Браслаўшчыны і віцебскіх лясоў. Навошта? Ён лепей піва пап’е. На зэканомленныя…

Вольга Шастакова, «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту ФОТАФАКТ1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА2

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА24

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га84

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць