«Бяз гэтага будынка цэнтральная плошча набыла выгляд сапраўднай плошчы», — цешацца ў райвыканкаме і з чыстым сумленьнем рыхтуюцца да «Дажынак»

У Рэчыцы (Гомельская вобласць) знеслі гістарычны двухпавярховы будынак былой жаночай гімназіі, які ўваходзіў у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Гэта быў адзін з чатырох мураваных будынкаў, пабудаваных у канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

Першапачаткова будынак узводзіўся як універсальная крама. На пачатку ХХ стагоддзя яго пераабсталявалі пад жаночую гімназію, дзе вучылася каля 200 дзяўчат. Пасля жаночай гімназіі тут быў землеўпарадкавальны тэхнікум, пазней — музычная школа, дом піянераў, гарвыканкам.

Як паведаміла карэспандэнту БелаПАН начальніца аддзела культуры Рэчыцкага райвыканкама Вольга Максіменка, будынак былой жаночай гімназіі быў выключаны з Дзяржаўнага рэестра гісторыка‑культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння спецыяльнай камісіі Міністэрства культуры. «Без гэтага будынка цэнтральная плошча набыла выгляд сапраўднай плошчы», — сцвярджае В.Максіменка.

Ініцыяваў знос гістарычнага будынка Рэчыцкі райвыканкам у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень бягучага года.

Анатоль Гатоўчыц, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0