![]() |
Музей‑сядзіба Міцкевічаў у Завоссі нарадзіўся з ініцыятывы міністэрства культуры ў 1998 годзе — у 200‑ю гадавіну з дня нараджэння паэта. Адам Міцкевіч з’явіўся тут на свет у сям’і збяднелага шляхціча на Раство 1798 года.
Фальварак Завоссе знаходзіўся ва ўласнасці братоў яго бацькі. Яны, як і сям’я Адама, былі паланізаванымі беларусамі. Хаця паэт пісаў творы на польскай мове, ён называў сябе «ліцвінам». Паводле дырэктара музея Анатоля Еўмянькова, апошняя частка сапраўднай сядзібы Міцкевічаў згарэла ў 1915 годзе. Напрыканцы XX стагоддзя тут пачалі будаваць копію фальварка. Рабілі яе ў дакладнасці па малюнку Напалеона Орды
Сённяшні комплекс — гэта драўляны дом гаспадароў, свіран і лямус (традыцыйная пабудова ў выглядзе двух’яруснага зруба, дзе захоўвалі гаспадарчыя прылады, збожжа, харчовыя прыпасы). Але музей чамусьці мала прываблівае мясцовых жыхароў. З 170‑тысячных Баранавічаў, якія знаходзяцца зусім побач, сюды за май не прыехала ні адной экскурсіі.
Пакуль жыхары райцэнтра мараць пабываць у якой‑небудзь Турцыі ці Чэхіі, а школьнікі з’едзіць ў мінскі цырк, замежнікі выпраўляюцца ў Баранавіцкі раён. У маі ў Завоссі пабывалі жыхары Варшавы, Гдыні, Вроцлава, Кракава і іншых польскіх гарадоў. Пры агледзінах экспазіцыі яны не ўпускаюць магчымасці зачытаць для сябе і прысутных урывак з «Пана Тадэуша».
— Пасля мы здзіўляемся, чаму за мяжой Міцкевіч лічыцца польскім паэтам. А чаму б у нас яго і не забраць, калі яго на сваёй жа радзіме не вельмі шануюць? — задаецца пытаннем дырэктар музея‑сядзібы Анатоль Еўмянькоў, лёс якога можа быць прыкладам для многіх людзей .
Анатоль Іванавіч упершыню трапіў у Завоссе некалькі дзесяткаў гадоў таму. Скончыўшы інстытут у Магілёве, дзе ён вучыўся на адным курсе з Аляксандрам Лукашэнкам, малады настаўнік прыехаў ў суседнюю вёску Войкавічы выкладаць у васьмігадовай школе. Там даведаўся, што на гэтай зямлі рос сам Адам Міцкевіч, якога Аляксандр Пушкін лічыў паэтам лепшым за сябе. У 1990‑х будучы дырэктар яшчэ не створанага музея займаўся бізнесам. Зарабіў сабе на кватэру і машыну, а пасля зразумеў: нечага ў жыцці не хапае.
— Займаючыся толькі зарабленнем грошай, я страчваў сэнс жыцця. Так прыйшоў да высновы, што трэба зрабіць нешта для грамады. Чаму, напрыклад, Міцкевіча да сёння памятаюць ва ўсім свеце? Таму што ён прысвяціў сябе людзям: пісаў і натхняў іх на абарону сваёй Айчыны, — разважае Анатоль Іванавіч. — Мне вельмі шкада, што беларусы забываюць пра гэта. Такое ўражанне, што ім нецікавая свая ж гісторыя. Як тое будзе працягвацца і надалей, то прыдзем да сумных вынікаў.





Зыходзьце з існавання прынамсі 2-х нацый, няроўных па памерах. Выкіньце адраджэнскія фантомы з галоў
Далоў гвалтоўную беларусізацыю!
Гэта быў-бы надта сярэднявечны панятак "нацыяў": "нацыі", што складаюцца толькі з пэўных соцыя-культурных клясаў пэўных краінаў. У наш час, ды ўжо даўна, усе сучасныя нацыі (прынамсі Эўрапэйскага абшару) складаюцца з асобаў усіх грамадзкіх групаў. Гэтым сацыяльным групам канешне ўласьцівыя свае адметныя культурная рысы - але гэта сацыяльныя клясы аднае нацыі, на што паказвае і той кшталт, як адбываюцца пераходы з адной групы ў другую: адукацыя і г.д. - нічога агульнага з мадэлямі пераходу з адной нацыі ў другую.
"Выкіньце адраджэнскія фантомы з галоў"
А можа час вярнацца з вашага сярэднявечча - да нас, у 21 стагодзьдзе? :)
"Не прымушайце ўсіх запар шанаваць вашу мужыччыну,"
А Ваш допіс толькі ілюструе маю тэзу - што маем грамадзкі падзел 2-х гэтых супольнасьцяў на грунце сацыяльна-, а не нацыянальна-, культурным. Вы-ж самі наракаеце на што? на "мужыччыну"! - а гэта акрэсьленьне яскрава сацыяльна(-клясавае), а ўжо-ж ніяк не нацыянальнае. Бо няма сялянскай ды работніцкай класаў "ліцьвінскае" нацыі - тымчасам як не-"льцівінскую" супольнасьць у краі Вы акрэсьлілі як "мужыччына". Дык якія тут 2 нацыі...
Дапрыкладу калі стварыць тыя асобныя школы, шпіталі для абслугоўваньня "нацыі" "ліцьвіноў": хто там будзе дактарамі, настаўнікамі, дырэкратамі? Напэўна "ліцьвіны". А хто прыбіральшчыкамі, тэхнічкамі, дапаможным пэрманалам? "Белыя русы" :) - ну бо такія сярод "нацыі" "ліцьвіноў" у прыродзе не сустракаюцца :)
А замест такіх экзатычных тэорыяў узгадайма банальны факт: што прынесены расейскім Чырвоным Войскам ў 1920/1939/1944 рэжым грамадзка-палітычнага панаваньня работніцка-сялянскіх сац. масаў у межах РБ ніколі ня скончыўся - у выніку нашы "ліцьвіны" дагэтуль адносяцца да другараднай сацыяльнай клясы (як пагарджаная "сацыяльная праслойка" савецкай інтэлігэнцыі.) Walka klas trwa! :) - І так сталася, што некаторыя клясы ў ёй прайгралі.
На гэтым тле заявы аб прэтэнзіях на іх цяпер "эмансіпацыю" ў асобную маўляў "нацыю" выглядаюць проста сьмешна; нагадвае, як калі прадстаўнікі ніжэйшых кастаў Індыі пераходзяць з індуізма ў іслям, каб узьняць свой сацыяльна-палітычны статус :))
- нагадвае, не спрачаюся. Я і сам прыняў каталіцызм у тым ліку з падобных меркаванняў. І я дарэчы, паходжаннем з той самай пагарджанай "сацыяльнай праслойкі" савецкай інтэлігэнцыі: маці - выкладчыца, бацька - інжынер. А што, па-Вашаму, прадстаўнікам ніжэйшых кастаў Індыі трэба заставацца ў індуізме, каб не зманкуртаваць? Вядома, сярод індуістаў ёсць свае пазнякі і дубаўцы, але, відаць, іх прапаганда "свяшчэннага абавязку" перастае ўдзейнічаць на ніжэйшыя касты.
Палякам РшчБ забаронена развіваць уласнае школьніцтва Вашымі этнааднадумцамі? Калі Вы так упэўненыя ў правале падобных праектаў, дык навошта рэпрэсіі? самі ж мусяць разваліцца, дык чаго баіцеся?
Так, пакуль цяжка весці гутарку пра поўную сацыяльную структуру. Я маю на ўвазе сацыяльную праслойку буржуазна-фарысейскага кшталту і называю яе этнаканфесійнай групай.
У наш гламурна-метрасэксуальны час гэтаксама цяжка знайсці кваліфікаваных санітарку або сантэхніка, як і лекара. Не кажучы ўжо пра настаўнікаў, гэтыя даўно забыліся пра сэнс сваёй працы. І яшчэ раз кажу: будуць асобныя канфесійныя школы – будзе і ўсё астатняе.
на падставе чаго зробленая выснова, што беларусы камусьці нешта "аддаюць"? Ці, можа, палякі вінатыя, што беларусы не цікавяцца тым, што ў іх пад носам?
2МК
"Яны самі-то ведалі, што былі беларусамі? Літвінамі і былі".
Спадарства, якія нацыі ў XVIII - на пачатку XIX стагоддзя? Такія акрэсліванні можна ўжываць, у найлепшым выпадку, з канца XIX стагоддзя, а некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што працэс фарміравання беларускай нацыі не скончыўся і па сённяшні дзень!
2Mann Kurt
"Беларусам Міцкевіч чужы. Гэта наш, літвінскі фацэт".
А я - беларуска, і мне А. Міцкевіч вельмі блізкі! Хаця б таму, што я чытаю яго ў арыгінале і разумею нашмат больш, чым сённяшнія палякі, якія стварылі нават адмысловы "Слоўнік мовы Адама Міцкевіча".
А пра ягоную "ліцвінскасць" Вы мяркуеце на падставе аднаго радка? -
Litwo! Ojczyzno moja...
Цікава, чаму ж ён тады памёр у Канстантынопалі, фарміруючы ПОЛЬСКІЯ вайсковыя адзінкі?!
А наогул, прапаноўваю зладзіць беларуска-ліцвінскую бойку, а астатнія няхай у гэты час спакойненька русіфікуюцца, пакуль мы з пенаю ў роце спрачаемся пра АГУЛЬНУЮ мінуўшчыну, замест таго, каб глядзець у будучыню!
"А наогул, прапаноўваю зладзіць беларуска-ліцвінскую бойку, а астатнія няхай у гэты час спакойненька русіфікуюцца..."
=============================
Вы толькі прапануеце,а МК(ён жа Манкурт)гэта ўжо робіць.
"Dla wielu Polaków Mickiewicz też jest obcy".
Ta "obcość" jednak nie przeszkadza Polakom uważać go za najważniejszego Wieszcza Narodowego. Przecież Mickiewicz wielkim poetą był. A nierozumienie jest, moim zdaniem, zagadnieniem o wiele szerszym: ilu Polaków rozumie Gombrowicza, Herlinga-Grudzińskiego czy Miłosza? Przecież zależy to nie tylko od twórcy, lecz przede wszyskim OD ODBIORCY!
A więcej Polski i polskości - jeśli nie dostrzega jej Pan u Mickiewicza - radzę poszukać w przemówieniach obecnych poltyków. Aż się roi...
"Chłopi niczego watrościowego nie stworzyli ani w Polsce ani na Białorusi".
Trochę się Pan zapędził. Proponuję przypomnieć sobie chociażby liczne piosenki ludowe polskie i białoruskie, z których wyrasta na przykład bardzo interesująca dzisiejsza białoruska muzyka folkowa, stroje ludowe etc. Polecam zwiedzenie Państwowego Muzeum Etnograficznego w Warszawie, ul. Kredotowa 1.
P. S. Калі хтосьці не разумее па-польску, можна перакласці. :-)
===================
Добрая ідэя, павінны ж свядомыя беларусы збавіцца паражэнскага комплексу, на ліцвінах і патрэніруемся, яцвягі Гайдукевіча ўжо ў накаўце.
І я аб тым самым: нашаму жыхарству (як і зрэшты польскаму) ён пераважна «obcy klasowo» -- не «narodowo».
МК напiсаў(ла): «Так, пакуль цяжка весці гутарку пра поўную сацыяльную структуру. Я маю на ўвазе сацыяльную праслойку буржуазна-фарысейскага кшталту і называю яе этнаканфесійнай групай.»
Прычым жа тут «канфэсыйнасьць» праслойкі «буржуазна-фарысэйскага кшталту»? У сучасным, тым болей, грамадзве??
МК напiсаў(ла): «І яшчэ раз кажу: будуць асобныя канфесійныя школы – будзе і ўсё астатняе.»
Канфэсыйныя?.. Дык а найбольшую, ды штораз большую, «вызнаўчую» катэгорыю, як сярод русоідных «тожэ белых русаў», гэтак і сярод адраджэнскіх беларусаў, ды палякаў Беларусі, ды й сярод вашых патэнцыйных прыхільнікаў, будуць складаць нерэлігійныя асобы.
Для вас дагэтуль сумніўна, што будучыня нашага краю, як і ўсіх краёў Эўропы - толькі сьвецкае грамадзтва і дзяржава, незалежна ад балянсу беларуска-«ліцьвінскага», ці якога яшчэ, элемэнту ў яе культурным абліччы?!
Калі пакладаецеся ў сваіх «нацыянальных» спадзяваньнях на чыньнік рэлігійнага размежаваньня сярод жыхарсіва Беларусі - гэтак ператвараеце свой «нацыянальны» праект у якуюсь культ-сэктанцкую (!) задуму, якую тады на нашым грунце чакаць можа толькі няслаўнае змарненьне.
"І я аб тым самым: нашаму жыхарству (як і зрэшты польскаму) ён пераважна «obcy klasowo» -- не «narodowo»".
Для тых, хто не разумее па-польску, перакладаю частку адказу Zdzisławowi:
Гэтая ўяўная "чужасць", аднак, не перашкаджае палякам лічыць яго найважнейшым нацыянальным паэтам. Парафразуючы Вітальда Гамбровіча, Міцкевіч вялікім паэтам быў.
А мне А. Міцкевіч вельмі блізкі - і класава, і нацыянальна!
"А мне А. Міцкевіч вельмі блізкі - і класава"
?!
Вы КотКа лепш аб такіх рэчах публічна не прызнавайцесь: бо могуць падумаць, што Вы - экспанат з якогась там Muzeum w Warszawie ці дзе яшчэ :))
"Для вас дагэтуль сумніўна, што будучыня нашага краю, як і ўсіх краёў Эўропы - толькі сьвецкае грамадзтва і дзяржава"
- якім мусіць належаць манаполія на адукацыю, медыцыну і г.д. ? Вы не прызнаёце аўтаномію хрысціянскіх грамадаў? Хочаце татальнай дзяржавы - Грамады - Калгаса, пашыраных да памеру 207.6 кв. км ?
- магчыма, але ўлічваючы панаванне сярод такой катэгорыі праміскуітэта, адсутнасць стабільнай сям'і, не давядзецца казаць і пра нейкую традыцыю. Ну. будуць глядзець МТВ, шырацца, і г.д. Пад кайфам увесь час. Вось для іх і будуць па ўсім свеце дзяржаўна-сацыялістычныя школы імя Я.А.Каменскага-Макаранкі.
Далей, Вы спрабуеце надаць рэлігіі неўласьцівую функцыю: "запрэгчы" яе для асягненьня якіхсьці Вашых культурна-нацыянальна-грамадзкіх зямных (!) ідэялаў ("ліцьвінскіх") - а чамусьці ганіце за гэта самае маўляў "адраджэнцаў". Пераважна несправядліва, дарэчы.
Дарэчы й Міцкевіч ня быў надта рэлігійнай асобай. :) Калі прыгадаць, у ягоныя філямацка-філярэцкія часы ў асяродзьдзі краёвай інтэлігэнцыі погляды падобныя Вашым (засяроджаныя на рэлігіі) ўважаліся "абскурантызмам" (па-просту - цемрашальствам).
а Міцкевіч для мяне - проста элемент культурнага міфа. Я да яго стаўлюся без "прыдыхання". Маўляў, Wieszcz. Няма ў мяне гэтай тавяншчыны, якую вы ўва мне, мусіць, бачыце.
І яшчэ важны элемент: няма моцы ваяваць з атэістамі. Магчымасць атэізма закладзеная ў хрысціянстве па ўмаўчанні. За што б і абяцаць нейкія ўзнагароды, калі не за веру? значыцца, мусіць быць і атэізм, хаця б у патэнцыяле. Нашы самыя актуальныя ворагі - паганцы. Што практыкуючыя, што светапоглядныя.
новыя рэлігійныя каштоўнасці амерыканцаў: сэкс, наркотыкі і шатан -
http://www.rbcdaily.ru/2007/06/09/focus/279545
Калі бы гэта было так, мы маглі-бы са статыстыкі лёгка атрымаць пераканаўчы імпірычны доказ АДСУТНАСЬЦІ «Божай прысутнасці» :)
Але сапраўды - навошта, калі у Вас гэта - « ізноў жа - пытанне веры» :) З другога боку, паколькі пратычна ўсе плыні трыдыцыйнага храсьціянства (ў адр. ад нп. юдаізма) станоўча адмаўляюць любую сувязь між вернасьцю свайму веравызнаньню - і атрыманьнем «згары» якіхсьці зямных дабротаў ці выгодаў для сябе або тым болей свайго "роду", дык такая статыстыка і для іх ніякай пераканаўчай вагі ня будзе мець у кожным разе...
Што да, маўляў, «новыя рэлігійныя каштоўнасці амерыканцаў: сэкс, наркотыкі і шатан»: гучыць як навіны з 1960-х гг. :) Але па-сутнасьці маю сказаць наступнае: нават *калі-бы* гэта былі-бы іх "новыя каштоўнасьці", я ня згодны з азначэньнем «рэлігійныя». Людзкая сьвядомасьць патрабуе каштоўнасьцяў - але зусім не абавязкова каштоўнасьцяў«рэлігійных» (веры ў звышнатуральныя існасьці, рэчы містычныя). Дык нічога супольнага з «рэлігійным» нічога з пералічанага Вамі ў сапраўднасьці ў сучаснай мас-культуры не набывае: парадакальна, калі разабрацца - нават шатан! :)
Дарэчы, я тут разважаю не з пазыцыі прапаганды атэізму (!).