Меркаванні3434

Як зьбеларусізаваць мабільнікі

Я сам напісаў ліст‑просьбу ў галоўны офіс карпарацыі Samsung у Сэуле і ў рэгіянальнае прадстаўніцтва ў Кіеве (у Беларусі няма фірмовага цэнтру продажу слухалак). Але «маўчаньне было мне адказам»... З пошты Рэдакцыі.

Я сам напісаў ліст‑просьбу ў галоўны офіс карпарацыі Samsung у Сэуле і ў рэгіянальнае прадстаўніцтва ў Кіеве (у Беларусі няма фірмовага цэнтру продажу слухалак). Але «маўчаньне было мне адказам»... З пошты Рэдакцыі.

Нядаўна мы набылі новую слухаўку Samsung. Тэлефон добры, стылёвы дызайн, у наладках ёсьць 16 моваў мэню, у тым ліку амаль усіх нашых краінаў‑суседзяў — расейскай, украінскай, літоўскай, латыскай. Але няма беларускай.

І гандляр, што прадаў нам слухаўку, ня змог нават адказаць на пытаньне «Чаму ў Беларусі няма мэню тэлефона на беларускай мове?», бо гэта пытаньне не зь яго кампэтэнцыі.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, для якой не вырабляюцца мабільныя тэлефоны з мэню на нацыянальнай мове. Гэта проста непавага, абраза нашай краіны, разгляданьне яе толькі як тэрыторыі для збыту сваіх тавараў.

З разьвіцьцём сотавай сувязі ў Беларусі зьяўляюцца спажыўцы, якія хацелі б карыстацца слухаўкамі менавіта на сваёй мове. Я бязь цяжкасьцяў знайшоў толькі сярод сваіх знаёмых, сяброў і сваякоў паўтара дзясятку чалавек, што актыўна падтрымалі гэтую прапанову.

Лідэрам на беларускім рынку слухавак ёсьць паўднёвакарэйская карпарацыя Samsung. Яна лідзіруе і ў «беларусізацыі» — працяглы час падае слоганы сваёй прадукцыі ў вонкавай і тэлевізійнай рэкляме на беларускай мове.

Беларусізацыя тэлефоннага софту хутчэй за ўсё адбылася б праз гэтую кампанію. Яна магла б даслаць беларускамоўнае праграмнае забесьпячэньне ў Менск, у свой фірмовы рамонтна‑сэрвісны цэнтар «Асьпірс». А тэкст праграмы, як мне казалі спэцыялісты, займае каля дзьвюх старонак. Пераклад можна было б зрабіць з дапамогаю валянтэраў, напрыклад, з Таварыства беларускай мовы.

Я сам напісаў ліст‑просьбу ў галоўны офіс карпарацыі Samsung у Сэуле і ў рэгіянальнае прадстаўніцтва ў Кіеве (у Беларусі няма фірмовага цэнтру продажу слухалак). Але «маўчаньне было мне адказам». Мабыць, адна пчала мёду не наносіць... Калі б карпарацыя атрымала шмат лістоў, гэта было б падставаю ўпэўніць кіраўніцтва й зрушыць сытуацыю.

Я зьвязваўся з прадстаўніком Samsung‑у ў Беларусі, але яна не прымае рашэньні такого ўзроўню.

І зь дзяржаўных органаў, што рэгулююць дзейнасьць у галіне мабільнай сувязі, прыйшлі бюракратычныя адпіскі. Рэальным крокам было б, каб вырабнікам сотавых тэлефонаў паведамілі, што надалей у Беларусі будуць стандартызавацца толькі новыя слухаўкі, у якіх можна ўсталяваць мэню на беларускай мове. Але Дзяржкамітэт па стандартызацыі заявіў, што ня мае ўплыву на стандартызацыю слухавак, а толькі вызначае патрабаваньні да сыстэмы сувязі й рамонту сотавых тэлефонаў. Між радкоў ліста Міністэрства сувязі чытаецца, што ім ня трэба мэню ў сотавых тэлефонах на нацыянальнай мове («белорусский и русский языки ... являются равноправными, и ни один из них не является доминирующим»).

Хачу зьвярнуцца да чытачоў газэты з просьбаю даслаць лісты (пажадана па‑ангельску) у кампанію Samsung, з просьбаю распрацаваць софт для мабільных тэлефонаў у Беларусі на беларускай мове.

Адрасы для дасылкі лістоў: Інфармацыйны Цэнтар Samsung для спажыўцоў, а/с 140, Кіеў—70, УКРАІНА 04070 або: Samsung Electronics Co. Ltd, Samsung Main Bldg., 250 Taepyung Ro, 2Ga, Chung Ku, Seoul, KOREA, 100742.

Прашу таксама выказаць свае меркаваньні па гэтым пытаньні — буду рады прапановам і ўдакладненьням, якія можна даслаць мне: via123cheslav@tut.by.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр 43-гадовы праваслаўны святар Аляксандр Каляда

«Мне нас шкада. Нас б'юць, як мух мухабойкай». Z-ваенкар заклікаў спыніць вайну16

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»10

Такім мы яго яшчэ не бачылі: арцыбіскуп Кандрусевіч вырабіў крыж4

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве9

Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры9

Ва Украіне 10-гадовы хлопчык згвалціў сваю 7-гадовую сяброўку, таму што хацеў паўтарыць «дарослы фільм»10

«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера3

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць