Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

У хуткім часе ў былым бэрнардынскім кляштары паўстане гатэльны комплекс. А пакуль будынак фактычна нікім не заняты (ваенная камэндатура і пракуратура пераехалі некалькі месяцаў таму), там можна спакойна блукаць з фотаапаратам. З сабой браць ліхтар, дзяўчатам - хлопца, які перакіне праз бэтонны плот :)




Саўна будзе відаць тут





У сутарэньнях зробленыя камэры. Не ва ўсіх ёсьць батарэі. А холад там страшны


А гэта штрафны ізалятар. Жалезны зэдлік прымацаваны да падлогі


Настольны жывапіс у адной з камэраў - "дэмбельскі цягнік"


Камэра для прапаршчыкаў па ўмовах лепшая



У кабінэтах - кінутыя нататнікі, зламаныя кампутары і дзяржаўныя сымбалі




Від з вакна будучага 5-цізоркавага гатэлю


Юлiя Дарашкевiч

19:37, 28 чэрвеня 2007

17 каментароў

MK напiсаў(ла)

Чэрвень 28, 2007 у 20:04

так вось і "паўстане", ва ўсім комплексы, уключаючы касцёл Св. Язэпа?

жыта напiсаў(ла)

Чэрвень 28, 2007 у 21:23

ня можа быць!няужо усе ж так1 будзе гатэль!?
шкада,што мы свайго не адстаялi...яшчэ адна надзея знiкла...
няужо ужо нельга нiчога зрабiць?
сум па нашаму Менску

Аптыміст напiсаў(ла)

Чэрвень 28, 2007 у 22:00

НЯ БУДЗЕ!

Вернік напiсаў(ла)

Чэрвень 28, 2007 у 22:03

"няужо ужо нельга нiчога зрабiць?"

у Касцёле не будзе гатэля, з кім бы Дзям'янка, шчыры сялянскі хлапец, ні дамовіўся

+ напiсаў(ла)

Чэрвень 28, 2007 у 23:33

Ja liczu szto nie budzie, tamu szto u parafii pajawiusia swoj duszpastyr, jon dasc radu...

Здалёк напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 3:50

Дык спадарства - а ЧАМУ «пакуль будынак фактычна нікім не заняты» ніякія маладыя каталікі-абаронцы святыні ня йдуць хутка не арганізуюць унутры кляштара імправізаваны санктурый - паставіць крыжы ў двары, круцыфіксы ў калідорах, кветкі, абразы на сьценах ў кляштоных цэлях?!!

Калі там у сярэдзіне пачнуцца імправізаваныя набажэнствы, калі зьявяцца санктуарый, крыжы, сьвечкі, абразы - з якімі ўладам давядзецца потым нешта рабіць - тады ўся гатэльная справа будзе выглядаць у крыху іншым сьвятле, як захоп дэ-факто дзеючай сьвятыні, а ня проста быццам перарабіць камэндатуру!

Засталося так мала часу - калі патрэбны малітоўныя спатканьні - яны патрэбны ў кляштары зараз!

Гэта апошні шанец які нельга змартаваць - неабходна сымбалічна «застаўбіць» кляштар як сьвятое месца, Божы Дом, ад якога вернікі не адмаўляюцца і не адмовяцца. Калі бы яшчэ знайшоўся ксёндз, які асьвяціў-бы яго сьвятой вадой... але нажаль, вось гэта сапраўды было-бы цудам :)

Николай напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 4:06

Для такого рода зданий необходимо создать Книгу Памяти, которая должна включать фотографии объектов и информационные сведения о них (когда строились, какие исторические события там происходили, какие знаменитые люди в этих зданиях жили и т.д.). А рядом - фотографии и фамилии тех чиновников, по прихоти которых эти здания превратились в руины. Наши потомки должны знать "героев" нашего времени!

СВОЙ напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 7:51

Вот спасибо за экскурсию! Сам я туда не полезу, года не те, а посмотрел фото и вспомнил подобные места по стране, занятые под макаронные склады, мехмастерские и тд. Коммунисты рулили. Фото очень хорошие. Жаль, если если такое наследие упустим. а так будет. гродно тому пример.

Несьвядомы Беларус напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 9:53

2 Здалёк
Таму што абараняюць яго з большага не каталікі...

Вернік напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 10:08

"u parafii pajawiusia swoj duszpastyr" - калі і хто?

Zdaliok -II напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 12:30

Katalik u ...naccatym kalene,padtrymlivaju zaklik tago,hto "Zdaliok".Vos tolki taki chyn i treba vesci,zhyvuchy pad rezhymam...Geta,a nia tolki zborki u sutarenniah Chyrvonaga kasciolu!Ci tolki pratestanty zdolnyja na aktyuny pratest-chyn?

Dz-Несьвядомы Беларус напiсаў(ла)

Чэрвень 29, 2007 у 13:45

Таму што абараняюць яго з большага не каталікі...

Звычайна, з 15-20 чалавек, што там стаяць - 80% гэта рымакаталікі, і 20% грэка-каталікі. Праваслаўных і пратэстантаў бачыў толькі раз.
Несьвядомы Беларус, хуценька раскайцеся ў дробным падмане і бягом на споведзь.

vostrік напiсаў(ла)

Лiпень 1, 2007 у 12:05

Насамрэч на акцыі 16га там стаяць не толькі вернікі, але і шмат людзей, якія да рэлігіі адносін не маюць, але якім не абыякавы лес кляштару.
А наконт сквоту у кляштары - я лічу, трэба паспрабаваць, калі што- есць надзея, што улады не будзе рабіць шоу, а ціхенька адкладзе "рэканструкцыю"

Здалёк напiсаў(ла)

Лiпень 2, 2007 у 1:49

«Сквот» каталікоў у каталіцкім кляштары... пагадзецеся, гэта-бы паставіла сітуацыю ў крыху іншае сьвятло.

Бо сапраўды, для ўладаў адна справа перабудоўваць вайсковую гаўптвахту - а зусім іншая была-бы выганяць з каталіцкага кляштара рэальна ўжо прысутных там вернікаў каталікоў ды руйнаваць там каталіцкі санктуарый, няважна, што імправізаваны.

Галоўнае, каб застаўся зафіксаваны «ў справе» аб'екта факт: што захоплены быў у кляштары рэальны каталіцкі санктуарый, а ня проста нейкая гаўптвахта.

SpadarI напiсаў(ла)

Лiпень 16, 2007 у 13:08

Kljashtar treba abaranic´

Андрэ напiсаў(ла)

Лiпень 23, 2007 у 17:25

Я на ўсе 100 згодзен са Здалек! Гэта мае СЭНС! ЧЭЛ МАЕ РАЦЫЮ! Але ж я сам пакуль ў Гародні- дапамагаю гарадзенцам! Тут праблем найшмат больш! А ВЫ ЎСЕ ТЫЯ ШТО Ў МЕНСКУ ЗБІРАЙЦЕСЬ РАБІЦЕ БО ГЭТА АПОШНІ ШАНЕЦ! ЧАГО ВЫ СЯДЗІЦЕ ЎСЕ І СВАРЫЦЕСЬ ПАМІЖ САБОЮ І НІЧОГА НІ ХОЧАЦЕ РАБІЦЬ! АДУМАЙЦЕСЬ! НУ КАЛІ-ЛАСКА!

МК напiсаў(ла)

Лiпень 23, 2007 у 18:44

мы зробім дакладна так, як скажа нам біскуп Антоні Дзям'янка. Скажа аддаць касцёл на ганьбаванне - дысцыплінавана аддамо. Скажа бараніць любымі магчымымі для хрысціяніна сродкамі - будзем бараніць. Бо гэта не "сквот", а Касцёл, а мы не хіппі, а рыма-каталікі.

што датычыць будынкаў былога кляштара, дык наўрад ці ўдасца ўсе з іх адстаяць як уласнасць Рымска-каталіцкага касцёла.

Гэта маё прыватнае, але вельмі адказнае, як бацькі вялікай сям'і і ў нейкім сэнсе - "хатняга святара", меркаванне. І нахай дапамагае нам усім Бог усемагутны, у Тройцы адзіны. Амэн.

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43