Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

Нязручная мода

Мода на вялікія мультымедыйныя сэнсарныя экраны прывяла да таго, што інтэр'ер сучасных аўто мала чым адрозніваецца адзін ад аднаго. Але гэта не асноўная праблема, выкліканая захапленнем аўтавытворцаў вялікімі экранамі і адмовай ад фізічных кнопак.

Вынікі розных апытанняў сведчаць, што далёка не ўсім аўтааматарам даспадобы такія новаўвядзенні.

Сэнсарныя экраны патрабуюць ад кіроўцы пераводу погляду з дарогі на экран, у той час як на аўтамабілях з фізічнымі кнопкамі і круцёлкамі кіраванне большасцю функцый ажыццяўляецца навобмацак. 

Даследаванне шведскай кампаніі Vi Bilägare, праведзенае яшчэ ў 2022 годзе, паказала, што для актывацыі аналагічных функцый на аўто з тачскрынам спатрэбіцца амаль у два з паловай разы больш часу, чым на аўтамабілях без сэнсарных панэляў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сэнсарныя панэлі небяспечныя?

На тое, што разнастайныя сэнсарныя элементы кіравання ўплываюць на бяспеку, нядаўна звярнула ўвагу аўтарытэтная еўрапейская асацыяцыя Euro NCAP, якая праводзіць краш-тэсты і ставіць машынам зорачкі за бяспеку.

Згодна з новымі рэгламентам, які ўступае ў сілу з 2026 года, падыспытныя мадэлі не змогуць прэтэндаваць на максімальны пяцізоркавы рэйтынг, калі ў іх будуць адсутнічаць абавязковыя, на думку Euro NCAP, фізічныя элементы кіравання.

Не ўсе вытворцы падхапілі трэнд

Тым не менш, далёка не ўсё аўтавытворцы вырашылі адмовіцца ад фізічных кнопак, замяніўшы іх вялікімі мультымедыйнымі сэнсарнымі экранамі.

Так, напрыклад, у кампаніі Alfa Romeo заявілі, што не маюць намеру ўсталёўваць шырокафарматныя дысплеі і перагружаць аўтамабілі лішнімі функцыямі.

Кіраўнік Alfa Romeo распавёў, што кампанія правяла ўласнае даследаванне, па выніках якога высветлілася, што кліентам брэнда не патрэбныя шырокафарматныя дысплеі на пярэдняй панэлі аўтамабіля.

Фота: скрыншот з сайта Alfa Romeo

Фота: скрыншот з сайта Alfa Romeo

Кампанія Hyundai таксама заявіла, што пры праектаванні аўтамабільных элементаў кіравання будзе аддаваць перавагу кнопкам і цыферблатам. 

Кіраўнік BMW Group Олівер Цыпсе летась назваў памылкай жаданне аўтавытворцыў «абклейваць» прыборную панэль інфармацыйна-забаўляльнымі дысплеямі. Ён лічыць, што гэтая тэндэнцыя працягнецца нядоўга. Таксама кіраўнік BMW нагадаў, што менавіта адцягванне ўвагі кіроўцы з'яўляецца асноўнай прычынай аварый.

Кампраміс знойдзены

Які лагер у выніку стане пераможцам у барацьбе паміж фізічнымі кнопкамі і тачскрынам, пакуль невядома. Але выглядае, што некаторыя аўтавытворцы знайшлі кампрамісны варыянт.

Так, напрыклад, кампанія Xiaomi, якая толькі напрыканцы 2023 года прэзентавала свой першы аўтамабіль, прапануе фізічныя кнопкі для кіравання клімат-кантролем і мультымедыя ў якасці дадатковага абсталявання.

Фота: скрыншот з відэа 

Фота: скрыншот з відэа 

Дадатковыя кнопкі можна будзе набыць асобна, панэль мацуецца да ніжняга краю цэнтральнага экрана.

Чытайце таксама:

Кітайскі аўтапрам заваёўвае свет. Не без дапамогі Захаду

Xiaomi прэзентавала свой першы электрамабіль

У Еўрасаюзе могуць адмяніць забарону на продаж дызельных і бензінавых аўто з 2035 года

Клас
21
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?