Лавіна цікавасьці да Мілінкевіча: у аўторак пошукавік google.com даваў 30 800 спасылак на «Мілінкевіч» і 179 000 на «Милинкевич», прычым іх колькасьць расьце лавінападобна. Яшчэ ў суботу беларускіх спасылак было толькі 24 100. Да параўнаньня: на прозьвішча «Лябедзька» маецца толькі 12 300 спасылак, на «Лебедько» — 129 000. Але да Лукашэнкі яшчэ далёка: 99 500 на «Лукашэнка» і 2 мільёны 650 тысяч на «обшчапанятнам». Дарэчы, на «Лукашенко» першым выскоквае афіцыйны сайт прэзыдэнта, а другім — рэсурс «Увесь Лукашэнка ў малюнках і гуказапісах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0