Міністр абароны Германіі Томас дэ Мэзьер пасля нарады ў замежнапалітычным ведамстве краіны прыняў рашэнне закрыць штаб вайсковага аташэ пры пасольстве ФРГ у Мінску. Усе супрацоўнікі апарата былі адкліканыя з беларускай сталіцы ў нядзелю, 2 снежня. Паводле інфармацыі агенцтва DPA, улады Германіі палічылі немагчымым далейшае вайсковае супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з шматлікімі выпадкамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Рашэнню па спыненні місіі вайсковага аташэ ў Мінску папярэднічалі дыпламатычныя крокі абедзвюх краін. У верасні 2012 года ўрад Германіі канстатаваў адсутнасць прагрэсу ў Беларусі ў пытанні пераследу іншадумцаў і абмежаваў вайсковае супрацоўніцтва. У адказ Мінск зусім спыніў кааперацыю з бундэсверам, паведамляе Deutsche Welle.

Створаны ў 1993 годзе апарат вайсковага аташэ пасольства Германіі ў Мінску назіраў за працэсамі развіцця і рэфармавання беларускай арміі і яе узаемадзеяннем з узброенымі сіламі іншых дзяржаў і міжнародных структур бяспекі — СНД, НАТА, АБСЕ і ААН. Таксама ён падаваў беларускаму міністэрству абароны інфармацыю па вайсковых пытаннях, што тычацца Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?