Як паведаміла ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, хлопчык 6 снежня ішоў з прыяцелем дамоў. Перайсці вуліцу Вольгі Саломавай вырашылі ў раёне аўтазаправачнай станцыі. З боку гэтай АЗС на правую паласу паварочваў мікрааўтобус. Яго вадзіцель перад пешаходным пераходам спыніўся.

Ні пра што не падазраючы, дзеці кінуліся цераз праезную частку. Адзін паспеў праскочыць. Другога збілі "Жыгулі", якія рухаліся па левай паласе ў бок вуліцы.
Заплечнік, на які ўпаў хлопчык, выканаў ролю амартызатара, аднак дзіця атрымала траўмы і шпіталізавана.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?