У чацвер скончыўся групавы раўнд Лігі Еўропы,
у плэй-оф якога выйшаў і барысаўскі БАТЭ з 3-га месца групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў.

БАТЭ, нагадаем, трапіў у лік нясеяных пры лёсаванні 20 снежня камандаў, таму яму трапяцца або каманды, што занялі ў групавым турніры ЛЕ 1я месцы: а гэта: «Ліверпуль» Англія, «Вікторыя» Пльзень, «Фенербахчэ» Турцыя, «Бардо» Францыя, «Сцяўа» Румынія, «Днепр» Украіна, «Генк» Бельгія, «Рубін» Расія, «Ліён» Францыя, «Лацыё» Італія, «Металіст» Украіна», «Гановер» Нямеччына.

Таксама сярод супернікаў БАТЭ можа апынуцца адна з наступных камандаў, што занялі 3-я месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў (сеяныя каманды): «Чэлсі» Англія, «Алімпіякас» Грэцыя, ЧФР «Клуж» Румынія, «Бенфіка» (Партугалія).

Лёсаванне стадыі 20 снежня, матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы — 14 і 21 лютага.

А Вы б, каго хацелі ў супернікі БАТЭ?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?