Суд -- 17 снежня, да суда Павел адпушчаны на волю.

Як паведаміла жонка Паўла Святлана, сёння яго выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна.

Нагадаем, Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.

Аднак у інспекцыі за Паўлам прыехалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС. Павал паспеў пазваніць жонцы і сказаць, што яго забіраюць у РУУС. Тэлефон Паўла на гэты момант не адказвае.

Святлана лічыць, што затрыманне можа быць звязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак, якая прайшла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі (гэта акурат у Першамайскім раёне сталіцы).

Нагадаем, што ў гэтым годзе Павел неаднаразова затрымліваўся і неаднаразова атрымліваў суткі.

10 снежня актывісты моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» правялі чарговую акцыю

10 снежня актывісты моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» правялі чарговую акцыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?