15 сакавіка ў Палацы спорту адыграе канцэрт Адам Ламберт — акцёр, спявак, і адзін з галоўных маладых поп-выканаўцаў ЗША, які паспеў за тры гады запісаць два альбомы і пабыць вакалістам Queen.

Адам Ламберт стаў папулярным, дзякуючы тэлешоу American Idol (такая сабе «Фабрыка зорак»).
Пасля выканання Ламбертам Bohemian Rhapsody стала зразумела, што ў яго вялікая будучыня — публіка на ўра ўспрыняла спевака з голасам у чатыры актавы.

Стаўшы самым папулярным выканаўцам за ўсю гісторыю «Амерыканскага ідала», Ламберт рушыў далей — за тры гады запісаў дзве сольныя крыжэлкі (першая разышлася накладам 2 000 000 асобнікаў), а пасля пабыў вакалістам гурту Queen, з якімі таксама пракаціўся па свеце. Крытыкі абураліся Ламбертам за капіяванне Фрэдзі Мэркуры, а гледчы абураліся крытыкамі.

Цяпер Ламберт канчаткова сышоў у вольнае плаванне, і вось у сакавіку дабярэцца да Мінска. На канцэртах ён выконвае свае песні (дарэчы, да пытання якаснай поп-музыкі) і самыя нечаканыя каверы — ад Боба Марлі да U2.

Кошт квіткоў ад 340 тысяч да 1,1 мільёна рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?