Нагадаем, учора на сталічнай вуліцы Машыністаў 59-гадовы мужчына страляў па сабаках у прыватным сектары недалёка ад Мінскага камбіната сілікатных вырабаў.

Відавочцы выклікалі міліцыю. Калі два аператыўныя супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць стралка, той адкрыў па іх агонь. Аднаго міліцыянта ён застрэліў, другога параніў. Сам мужчына пасля гэтага застрэліўся.

Як паведамляе interfax.by, мінчук страляў у праваахоўнікаў з нагана, а застрэліўся з абрэза. Эксперты цяпер высвятляюць паходжанне зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?