Кіраўнік Еўрапейскага Цэнтрабанка Марыа Драгі прэзентаваў узор новай купюры вартасцю 5 еўра з палепшанай абаронай ад падробак. Прэзентацыя адбылася ў Археалагічным музеі ў Франкфурце-на-Майне. Купюра паступіць у абарачэнне ў маі 2013 года.

Пяціеўравая купюра адкрывае другую, удасканаленую серыю еўрабанкнотаў. Аб тэрмінах прэзентацыі новых купюр больш высокага наміналу — 10, 20, 50, 100 і 500 еўра — ЕЦБ абяцае паведаміць пазней.

Новая серыя банкнот называецца «Еўропа» — па імені гераіні старажытнагрэцкай міфалогіі, дачкі фінікійскага цара Еўропы.
Яе партрэт, які быў скапіяваны з малюнка на антычнай чашы, якая захоўваецца цяпер у парыжскім Луўры, адлюстраваны на новай купюры ў двух месцах — у якасці вадзянога знака і галаграмы.

Для дадатковай ступені абароны на банкноце будзе выкарыстаны намінал купюры, які будзе пад розным вуглом мяняць колер. Цяпер купюра ў 5 еўра абаронена галаграмай з выявай сузор’я Еўрыона.

Тэрміны вываду з абарачэння банкнот старога ўзору стануць вядомыя пазней. Пры гэтым Цэнтрабанк запэўнівае, што купюры «першай серыі», якія ўвайшлі ў абарачэнне ў 2002 годзе, не абясцэняцца. ЕЦБ і нацыянальныя банкі еўразоны будуць абменьваць іх на новыя без абмежаванняў па часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?