Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА пакарала турэцкі «Фенербахчэ» правядзеннем аднаго матчу футбольнай Лігі Еўропы пры пустых трыбунахз-за паводзінаў заўзятараў падчас гульні з мёнхенгладбахскай «Барусіяй» 6 снежня, паведамляецца на афіцыйным сайце УЕФА.
«Фенербахчэ» ставіцца ў віну недастаткова якасная арганізацыя матчу і непрыстойныя паводзіны фанатаў, якія кідалі на поле піратэхніку.
Турэцкая каманда прыме барысаўскі БАТЭ 21 лютым пры пустых трыбунах.«Фенербахчэ» у кастрычніку быў пакараны за аналагічныя парушэнні ў матчы супраць маскоўскага «Спартака» 29 жніўня.
«Фенербахчэ» таксама аштрафаваны на 40 тысяч еўра.
Першы матч БАТЭ — «Фенербахчэ» пройдзе 14 лютага ў Гродне. З гледачамі.
0
0
0
0
0
0