Праект Kрай. By запрашае акунуцца ў свежасць непаўторных мясцінаў нашае Радзімы.

Сёння каманда праекту выпраўляецца на захад Беларусі і ўглыб вякоў, дзе чакаюць яе чарговыя нарысы фантастыкі айчыннага дойлідства. Акрамя таго, часава-геаграфічная вандроўка дасць адказ на пытанні: «Ці рэальна ў беларускай шыраце гадаваць кароваў і расціць ананасы адначасова?», «Ці ёсць розніца паміж тэрмінамі скарбніца, скарбонка, скарбец і скарбчык?» і набалелае «Чорт пабяры, а ці ёсць сярод падземных хадоў у гэтым краі хоць адзін сапраўдны, а не выдуманы?»

Калі вам зусім не цікава, у якім месцы раслі дрэвы з імёнамі Вера, Надзея, Любоў, дзе жывуць самыя чароўныя азярніцы на свеце, то вы, канечне, можаце з намі і не ехаць. Але потым не дзівіцеся, што не ведаеце, дзе распачаўся даўншыфтынг беларускі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?