Расійскі футбольны клуб «Анжы» (Махачкала) разлічвае дамовіцца з «Рэалам» аб набыцці паўабаронцы Кака, паведамляе AS. Дэталі ўгоды не раскрываюцца.

Кака быў уладальнікам «Залатога мяча» ў 2007 г.

Кака быў уладальнікам «Залатога мяча» ў 2007 г.

Як адзначае крыніца, пачатковы раўнд перамоваў паміж бакамі мог адбыцца на мінулым тыдні, калі дырэктар «Анжы» Раберта Карлас прыязджаў у Мадрыд.

Раней паведамлялася, што «Рэал» гатовы растацца з Кака за 25 мільёнаў еўра. Зацікаўленасць у паслугах бразільца выказваў «Мілан», аднак італьянскаму клубу не ўдалося ўзгадніць з «Рэалам» ўмовы ўгоды.

Дадамо, раней чалец рады дырэктараў «Анжы» Герман Ткачэнка заявіў, што махачкалінцы ніколі не цікавіліся Кака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?