Кошт ф'ючэрсаў на нафту ў Нью-Ёрку 30 студзеня вырас да $97,94 за барэль. У Еўропе нафта мясцовых тыпаў каштуе яшчэ даражэй: $114,90.

Нягледзячы на шматлікія паведамленні на адкрыццё новых радовішчаў нафты й газу, якія навучыліся здабываць са сланцавых гарызонтаў і з нафтавых пяскоў, попыт на сусветным рынку стабільна апераджае прапанову, што і прыводзіць да росту цэнаў.

Ад цэнаў на нафту цалкам залежаць эканомікі такіх краін, як Беларусь, Расія, Венесуэла, Саудаўская Аравія, Іран і Ірак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?