Як сцвярджаюць СМІ, цэллю быў канвой з узбраеннем для ісламісцкай групоўкі «Хезбалах», што дзейнічае на поўдні Лівана.

Цікава, што Ваенна-паветраныя сілы Сірыі не здолелі перашкодзіць гэтаму ўдару, хоць менавіта яны задзейнічаныя ў нанясенні бомбавых удараў па гарадах, дзе акапаліся паўстанцы, што ваююць супраць прэзідэнта Асада.

Гэта было першае з 2007 года бамбаванне Ізраілем тэрыторыі Сірыі, калі, як лічыцца, быў знішчаны сірыйскі ядзерны рэактар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?