Прадпрыемства «Мінсктранс» з 10 лютага аднаўляе рух аўтобусаў (МАЗ-251, 42 месцы) па маршруце Мінск — Вільня. Адпраўляцца ён будзе ноччу ў нядзелю (02.30) ад аўтавакзала «Цэнтральны» (з Вільні ад’езд у 07:20 у нядзелю),
паведамляе сайт прадпрыемства.

Зараз у кірунку Вільні з Мінска ходзіць 11 аўтобусаў:

у тым ліку, пяць аўтобусаў Мінск — Вільня (01:35 — аўторак — субота; 02:30-панядзелак; 09:20-штодзённа, 12:00-штодзённа, 14:00-штодзённа), аўтобус Гомель — Вільня (14:50, серада, пятніца, субота), аўтобус Мінск — Рыга (00:30, штодзённа), Мінск — Каўнас (08:20, 16:45, штодзённа), Мінск — Калінінград (07:00, панядзелак, чацвер, субота), Мінск — Паланга (19:40, штодзённа).

Цана білета ад 115 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?