піша The Guardian.

У левую частку чэрапа дзяўчынкі ўжыўленыя тытанавая пласціна і кахлеарны імплантант (гэты прыбор стымулюе электрычнымі імпульсамі валокны слыхавога нерва і дазваляе часткова аднавіць слых). Медыкі спадзяюцца, што цяпер Юсафзай больш не спатрэбяцца аперацыі.

«Яе стан стабільны, і дактары вельмі задаволеныя тым, як прасоўваецца лячэнне. Яна ў свядомасці і размаўляе з персаналам бальніцы і сваякамі», — заявіў прадстаўнік бірмінгемскай Бальніцы каралевы Елізаветы, дзе праходзіць лячэнне Юсафзай.

У Брытанію тады яшчэ 14-гадовую Малалу перавезлі ў кастрычніку мінулага года пасля таго, як на дзяўчынку напала група баевікоў «Талібана». Юсафзай атрымала агнястрэльнае раненне ў галаву. Дзяўчынка засталася ў жывых па шчаслівай выпадковасці: куля, якая ўвайшла ёй у галаву проста над левым вокам, прайшла ўздоўж сківіцы і амаль не кранула мозгу.

1 лютага стала вядома, што Юсафзай вылучаная на Нобелеўскую прэмію міру.

Раней медыкі паведамілі прэсе, што Юсафзай ведае, што талібы пагражаюць ёй паўторнымі замахамі, але «неверагодна рашуча» настроеная і далей адстойваць правы жанчын на адукацыю. Свой дзённік пра жыццё пры «Талібане» Малала пачала весці ў 2009 годзе, ва ўзросце 11 гадоў. За два гады да гэтага талібы ўзялі пад кантроль даліну Сват і загадалі зачыніць там школы для дзяўчат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?