На думку чальцоў выканаўчай рады фонду, з верасня, калі гэтае пытанне разглядалася апошні раз, Аргентына так і не зрабіла захадаў, неабходных для выпраўлення сітуацыі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні МВФ. Рада расцаніла гэта як парушэнне краінай абавязанняў, узятых на сябе пры ўступленні ў МВФ.
Наступны раз рада вынесе пытанне на абмеркаванне ў лістападзе. Да гэтага часу яшчэ ні разу пытанне аб якасці статыстыкі не прыводзіла да вынясення краіне — сябру МВФ фармальнай вымовы.
Калі сітуацыя не зменіцца, то ў лістападзе МВФ тэарэтычна можа ўвесці розныя санкцыі супраць Аргентыны, у прыватнасці пазбавіць краіну права голасу і магчымасці атрымліваць крэдыты, а затым — у аддаленай перспектыве — нават выключыць яе з арганізацыі, кажуць эксперты.
Адносіны Аргентыны і МВФ усе апошнія гады былі напружанымі.
Са свайго боку МВФ ужо пяць гадоў пастаянна крытыкуе Аргентыну за няякасную статыстыку.
У прыватнасці, эксперты падазраюць аргентынскіх статыстыкаў у свядомым заніжэнні паказчыкаў інфляцыі, каб абмежаваць патрабаванні прафсаюзаў, звязаныя з індэксацыяй заробкаў. Аргентынскія ўлады адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні і абвінавачваюць Фонд у двайных стандартах.
Афіцыйны паказчык інфляцыі ў 2012 годзе ў 2,5 разу адрозніваецца ад ацэнкі незалежных эканамістаў.
Канфлікт МВФ у будучыні можа мець негатыўныя наступствы для краіны, бо абмяжуе яе магчымасці пазычаць сродкі і ў іншых міжнародных арганізацый, напрыклад, Сусветнага банка.
Да гэтага часу МВФ звяртаўся да вымоваў краін у асноўным за затрымкі з выплатай крэдытаў.