Пракуратура вырашыла пакараць военачальніка за раскрыццё звестак дзяржаўнай важнасці.

«Мы ніколі не былі ўзброеныя настолькі моцна, каб самастойна супрацьстаяць Савецкаму Саюзу ці Расіі. Нам у любым выпадку спатрэбіцца дапамога звонку — НАТО або ЗША. Але нашы палітыкі не дапускаюць мілітарызацыі грамадства, каб мы маглі сваімі сіламі адбіць пагрозу з усходу», — нібыта заявіў Ёрансан у інтэрв’ю газеце Svenska Dagbladet яшчэ напярэдадні Новага года.

Пераканаўчасць сваіх аргументаў Ёрансан вырашыў падмацаваць напамінам пра расійска-грузінскую вайну 2008 года. Як піша Svenska Dagbladet, гэты канфлікт паказаў, што перадзел межаў у Еўропе можа адбыцца па ваенным сцэнары, тым больш што пры Уладзіміру Пуціну адбываецца магутнае пераўзбраенне расійскай арміі.

Газета «Камерсант» піша, што ад заявы Ёрансана кіраўніцтва краіны «ў шоку».

«Такая інфармацыя важная для дзяржаваў, настроеных супраць Швецыі», — заявіў шэф Пракурорскай палаты па справах дзяржаўнай бяспекі Томас Ліндстранд. Ён запатрабаваў расследаваць выказванні Ёрансана, які, на яго думку, спаслаўся на закрытыя дадзеныя Мінабароны.

Пры гэтым Ліндстранд не стаў аспрэчваць тэзіс галоўнакамандуючага пра тое, што Расія застаецца для Швецыі «галоўным ворагам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?