«Такім чынам, Ахмадзінежад хоча быць першым іранцам у космасе, але хіба ён не быў там на мінулым тыдні?» — напісаў Макейн у Твітары.

На мінулым тыдні стала вядома, што запушчаны ў космас іранскімі спецыялістамі апарат з малпай на борце паспяхова вярнуўся на Зямлю.

Іран плануе праз некалькі гадоў ажыццявіць запуск касмічнага апарата з чалавекам на борце.

Макейна адразу ж звінавацілі ў неэтычным выказванні. Ён апраўдваецца, што проста пажартаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0