Грамадзяне Беларусі будуць аспрэчваць рашэнне Любомльскага раённага суда, які пагражае ім стратай амаль 5 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пракуратуры Луцка.

Нагадаем, 19 снежня памежнікі Луцкага атрада затрымалі двух беларусаў, якія спрабавалі незаконна перайсці ўкраінска-беларускую мяжу. Кантрабандысты ішлі ў бок беларускай вёскі Макраны і неслі з сабой 2,4 млн долараў.

20 снежня парушальнікаў асудзілі на 10 сутак за спробу незаконнага пераходу мяжы. А 29 студзеня суд прыняў рашэнне канфіскаваць 2,4 млн кантрабандных долараў і наклаў на кантрабандыстаў штраф на такую ж суму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?