Сама Класкоўская дала тэлеканалу Беларусь-1 тэлефоннае інтэрв’ю.

Як паведамлялася, улады Швецыі адмовілі Вользе Класкоўскай, якая выдае сябе за журналістку і дзяячку беларускай апазіцыі, у відзе на жыхарства.

Першы раз яна атрымала палітычны прытулак у Еўрасаюзе, карыстаючыся наяўнасцю ў яе публікацый у незалежных СМІ, а другі раз спрабавала атрымаць від на жыхарства на грунце свайго новага шлюбу, заключаным з туркам, які жыве ў Швецыі. Аднак паводле шведскага заканадаўства гэта не дае падставы для атрымання віду на жыхарства. Да таго ж, як выглядае, з новым мужам Класкоўская ўжо не жыве. Прынамсі, шведскія органы апекі палічылі становішча сямімесячнага дзіцяці настолькі небяспечным для яго здароўя і выхавання, што адабралі яго ў мамы. Дарэчы, першая эміграцыя Класкоўскай суправаджалася прыкрым канфліктам з бацькам яе першай дачкі, які не пагаджаўся на ад’езд дзіцяці і спрабаваў дабіцца яе вяртання ў Беларусь.

Тады ў СМІ Класкоўская падавала канфлікт як палітычны заказ супраць яе.

У адказ на рашэнне шведскіх уладаў Класкоўская выступіла з шэрагам гучных публікацый на інтэрнэт-сайтах з рэзкай крытыкай заходніх краін і іх палітыкі ў дачыненні да мігрантаў. Нягледзячы на тое, што, па словах Класкоўскай, яна ўцякала з «беларускага раю», ад «рэпрэсій», яе публікацыі прыцягнулі ўвагу лукашэнкаўскай прапаганды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0