Заплыў пачаўся на пляжы Cobblers Beach і завяршыўся ў гавані Сіднэя. Дыстанцыя заплыву склала 900 метраў.

Арганізатар заплыву Найджэл Марш заявіў, што ў акцыі прынялі ўдзел людзі самага рознага ўзросту, у тым ліку 89-гадовы мужчына. Некаторыя з удзельнікаў карысталіся дапаможнымі сродкамі. Ён дадаў, што ў заплыве прынялі ўдзел не толькі «ідэйныя нудысты», але і тыя, для каго заплыў галяком стаў «новым жыццёвым досведам».

«Голыя рэгбійныя матчы» ў Аўстраліі праводзяцца рэгулярна, а «голы масавы акіянскі заплыў» праводзіўся ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?