Захварэць на рак у выніку ўздзеяння вірусаў або іншых знешніх прычын немагчыма.

Таму ракавае захворванне венесуэльскага кіраўніка Уга Чавэса не магло быць вынікам чыёй-небудзь «дыверсіі». Такую заяву зрабіў намеснік дырэктара Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра імя Блахіна Міхаіл Лічыніцэр.

Нагадаем, Уга Чавес памёр 5 сакавіка ў веку 58 гадоў. Ён змагаўся з анкалагічным захворваннем з сярэдзіны 2011 года. Віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура абвінаваціў у хваробы Чавэса знешніх ворагаў Венесуэлы. Паводле яго слоў, нават «засталіся адпаведныя сляды». Аднак расійскі навуковец цалкам адмаўляе такую ​​магчымасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?