У Ватыкан на інтранізацыю Папы Францішка паедзе кіраўнік беларускага касцёла мітрапаліт Минска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько.

Афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць спікер савета рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Цырымонія рукапалажэння (альбо інтранізацыі) новааабранага Папы адбудзецца 19 сакавіка ў саборы Святога Пятра ў Ватыкане. Чакаецца прыбыццё высокапастаўленых асобаў з усяго свету. На чале групы прадстаўнікоў ЗША на цырымоніі будзе віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн. Расійскую дэлегацыю ўзначаліць спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?