Чытачы паведамляюць, што праехаць па Мінску, а таксама выехаць з горада або заехаць у яго немагчыма.

Стаяць усе напрамкі на выезд з горада: з-за маштабных аварый на трасе М4 (Мінск — Магілёў) супрацоўнікі ДАІ закрылі Партызанскі праспект у раёне станцыі метро «Магілёўская». Затор у гэтым кірунку расцягнулася ад плошчы Ванеева да пасёлка Сосны.

Маштабная аварыя на М4 (Мінск -- Магілёў). Фота з камеры дэпартамента «Белаўтадор».

Маштабная аварыя на М4 (Мінск -- Магілёў). Фота з камеры дэпартамента «Белаўтадор».

Практычна цалкам стаіць праспект Незалежнасці ў абодвух напрамках.

Вельмі складаная сітуацыя на выездзе з горада ў бок трасы М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск) у раёне Уручча — рух цалкам паралізаваны. Траса М2 стаіць у абодва бакі.

Карыстальнікі паведамляюць, што маскоўская траса ў бок Мінска стаіць ад Кургана Славы — супрацоўнікі ДАІ вяртаюць кіроўцаў, прапаноўваючы ім шукаць іншыя шляхі ўезду ў сталіцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?