Калона з гадзіннікам і Меркурыем ля былога выставачнага комплексу «Белэкспа» вызваліла месца пад высачэзны флагшток, галоўны аб'ект запланаванай Плошчы дзяржаўнага сцяга РБ.

Калона з гадзіннікам і Меркурыем ля былога выставачнага комплексу «Белэкспа» вызваліла месца пад высачэзны флагшток, галоўны аб'ект запланаванай Плошчы дзяржаўнага сцяга РБ.

Мінск і Беларусь страцілі сваю адзіную статую старажытнарымскага бога-апекуна гандлю Меркурыя.

Статую, а разам з ёю і калону з гадзіннікам ля выставачнага комплекса «Белэкспа» па адрасе праспект Пераможцаў, 14, дэмантавалі.

«Змяніўся статус аб’екта. Праектам рэканструкцыі «Белэкспа» прадугледжана пераўтварэнне гэтай пляцоўкі ў Плошчу дзяржаўнага сцяга РБ», — расказала «Нашай Ніве» Ганна Аксёнава, галоўная архітэктарка праекта «Рэканструкцыя нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа». Плошча дзяржаўнага сцяга РБ».

Са словаў Аксёнавай, Меркурый вызваліў месца для флагштока, на якім будзе ўсталяваны вялікі дзяржаўны сцяг. Цяпер на будучай Плошчы дзяржаўнага сцяга сканчаюцца працы па мантажы вялічэзнага белага флагштока. Канструкцыя нагадвае аналагічную ў Ашгабаце эпохі Туркменбашы.

Комплекс Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі быў пабудаваны на былым праспекце Машэрава ў 1988 годзе, а з набыццём Беларуссю незалежнасці стаў Нацыянальным выставачным комплексам «Белэкспа».

Цяпер будынак рэканструююць, і хутка ён стане Домам прыёмаў, часткай большага адміністрацыйнага комплекса, які ў народзе называюць новай рэзідэнцыяй Лукашэнкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?