Дзве ключавыя ўмовы, выстаўленыя Душанбэ, Масква ўжо выканала: дала льготны рэжым таджыкскім мігрантам і адмяніла экспартныя пошліны на пастаўкі нафтапрадуктаў у Таджыкістан. Аднак цяпер Душанбэ патрабуе ад Масквы яшчэ і гарантаваных інвестыцый у таджыкскую гідраэнергетыку і дадатковых грошай на мадэрнізацыю свайго войска.

«Масква на гэтыя новыя ўмовы не пагадзілася, — заявіла крыніца ў міжурадавай камісіі. — Мы гатовыя прапрацоўваць таджыкскія пажаданні, але на гэта спатрэбіцца час. На ўвязку ж гэтых патрабаванняў з арэндай нашай базы мы дакладна не пойдзем».

У Маскве разлічваюць, што Душанбэ не стане далей зацягваць з ратыфікацыяй пагаднення па базе. Нягледзячы на тое, што Расія падпісала дакументы па мігрантах і нафтапрадуктах, у сілу яны пакуль не ўступілі, бо праходзяць апошнія бюракратычныя працэдуры. Пры жаданні працэс гэты можа працягвацца доўга, а гэта Таджыкістану відавочна нявыгадна», — адзначае «Камерсант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?