Калі быць дакладным, у 2012 годзе беларусы атрымалі 693 425 візаў катэгорыі С пры 698 408 заяўках. Пры гэтым больш за 326 000 з іх — візы з правам шматразовага ўезду. Такім чынам, беларусы ў 2012 годзе атрымалі на 113 тысячаў візаў больш, чым у 2011. А ў 2011 годзе гэтая лічба на 150 тысячаў перавышала паказчыкі 2010-га.

Больш за ўсіх візаў беларускім грамадзянам выдала Польшча — амаль 292 тысячы (з якіх 192 тысячы мультывізаў). Другое месца трымае Літва з 193 тысячамі выданых візаў (з іх мультывізаў — 61 тысяча), а трэцяе — Германія (амаль 66 тысяч візаў С, 11 з іх — мультышэнген). Візавым «антылідарам» стала Швецыя: яна выдала толькі 3200 візаў (што не здзіўляе на фоне леташніх падзей у беларуска-шведскім дыпламатычным жыцці).

Агульная ступень адмоваў у візе застаецца вельмі нізкай. З усіх 698 403 заявак было незадаволена 3535 (ці 0,51%).

Па колькасці візаў, выданых на 1000 чалавек Беларусь зноў стала лідарам. У нас на тысячу чалавек насельніцтва ў 2012 годзе было выдана 73 візы (колькасць вырасла на 12 візаў на 1000 чалавек). У Расіі гэты паказчык складае 41 візу на 1000 чалавек, ва Украіне — 28 візаў (супраць 24 у 2011).

Але Беларусь, у адрозненне ад суседак, пакуль не падпісала з ЕС пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, таму цана на візу для беларусаў складае 60 еўра, калі для расійцаў і украінцаў — 35 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?