Схема з Вікіпедыі.

Схема з Вікіпедыі.

З базы ВПС ЗША на мысе Канаверал (штат Фларыда) у ноч на сераду запушчаны ракета-носьбітAtlas-5 са звышсакрэтным вайсковым спадарожнікам GEO-2. Ён будзе выкарыстоўвацца ў проціракетнай абароне ЗША. Пра запуск паведамілі амерыканскія СМІ.

Спадарожнік важыць 4,5 тоны. Ён уваходзіць у ствараную Пентагонам арбітальную групоўку інфрачырвоных сістэм касмічнага базавання (SBIRS).
Мэта сістэмы — ранняе папярэджанне аб пусках ракет, а таксама выведка.

У склад SBIRS уваходзяць спадарожнікі НEO-1, запушчаны ў 2006 годзе, і НEO-2, што пачаў службу ў 2008 годзе. Першы спадарожнік GEO-1 з’явіўся ў 2011 годзе. Вядуцца працы над наступнымі апаратамі гэтага тыпу.

Спадарожнікі лётаюць на геастацыянарнай арбіце на вышыні каля 36 тыс. км над паверхняй зямлі. Уся інфармацыя пра іх і іх задачы засакрэчаная.

Яны дазваляюць засякаць пускі як міжкантынентальных ракет, так і ракет сярэдняй дальнасці. Лічыцца, што ЗША захоўваюць сусветнае лідарства ў тэхналогіях ПРА.
Спадарожнікі вырабляе United Launch Alliance, супольнае прадпрыемства карпарацый Lockheed Martin і Boeing.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?